ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Славутая зямля славутых продкаў
З творчым багажом

Завяршылася 42-я Міжнародная канферэнцыя ABDOS

Завяршылася 42-я Міжнародная канферэнцыя ABDOS
Іншыя навіны

28–30 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася 42-я Міжнародная канферэнцыя ABDOS “На шляху да новага самапазнання – бібліятэкі як культурны і сацыяльны цэнтр”


Арганізатарам мерапрыемства выступіла Асацыяцыя бібліятэк і дакументальных цэнтраў па даследаванні краін Усходняй, Сярэдне-Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, дзейнасць якой спрыяе развіццю бібліятэк як інфармацыйных сістэм, друкаваных і электронных СМІ, садзейнічае кантакту спецыялістаў розных сфер дзейнасці (бібліятэкараў, спецыялістаў у галіне інфармацыі, навуковых экспертаў і г. д.). Найважнейшай мэтай дзейнасці Асацыяцыі з’яўляецца таксама развіццё сістэмы бесперапыннай адукацыі.

Суарганізатары: Нацыянальная бібліятэка Беларусі і кампанія MIPP International.

Штогадовыя канферэнцыі ABDOS узнімаюць актуальныя пытанні культурнага супрацоўніцтва розных краін, удасканалення прававой і юрыдычнай дзейнасці бібліятэк, алічбоўкі бібліятэчных фондаў, перспектывы дзейнасці электронных бібліятэк, новыя падыходы да развіцця сістэмы прафесійнай адукацыі і інш.

У 42-й канферэнцыі бралі ўдзел звыш 60 дэлегатаў з Германііі, Сербіі, Швейцарыі, Літвы, Расіі, Беларусі: дырэктары і вядучыя спецыялісты бібліятэк, адукацыйных, навукова-даследчых устаноў, грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі выканаўчай улады. На працягу трох дзён у фокусе абмеркавання былі роля і задачы сучасных бібліятэк у горадзе і сельскай мясцовасці, праблемы развіцця культуры чытання, функцыянаванне электронных бібліятэк, актуальныя напрамкі бібліятэказнаўчых і кнігазнаўчых даследаванняў.

   

Навіны

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ – для інклюзіўнай адукацыі

1 Сне 2020

1 снежня ў межах мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР) і спецыяльных распрацовак для забеспячэння інфармацыйных патрэб людзей з паслабленым зрокам і невідушчых людзей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 Ліс 2020

У Оршы – родным горадзе Уладзіміра Караткевіча – да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жан-Поля Марата.

Навіны бібліятэк

Мерапрыемства да 75-годдзя агульнай Перамогі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

30 Ліс 2020

27 лістапада ў рамках візіту расійскай дэлегацыі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася дыскусія на тэму “Да 75-годдзя агульнай Перамогі. Роля расійскай і беларускай культуры ў захаванні гістарычнай памяці і процідзеянні фальсіфікацыі гісторыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк на віртуальнай пляцоўцы НББ

27 Ліс 2020

24–25 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі для бібліятэк Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей прайшлі навучальныя мерапрыемствы, якія закрылі серыю вебінараў, прысвечаных краязнаўчым інфармацыйным рэсурсам публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)

26 Ліс 2020

26 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Княства вобразаў і слоў”. Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111