ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“…Каждому засобно нинешним и на потом будучим”: да 455-годдзя Статута ВКЛ 1566 г.
Выдадзена “Інструкцыя па ўліку i захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

Завяршыўся VIII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Завяршыўся VIII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

На працягу двух дзён у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзілі пасяджэнні, круглыя сталы, майстар-класы VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”. Удзельнікі абмяркоўвалі надзённыя праблемы бібліятэчнай сферы, звязаныя з вызначэннем місіі бібліятэк, іх ролі і месца ў сучасным грамадстве ва ўмовах пандэміі.

Першы дзень быў цікавы не толькі дакладамі пленарнага пасяджэння, на пляцоўках бібліятэкі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя абмеркаванню ключавых праблем бібліятэчнай справы.

У другі дзень кангрэса адбылося пасяджэнне секцыі “Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў перыяд пандэміі: інфармацыйныя рэсурсы без межаў”. Удзельнікі абмеркавалі ролю навуковых і публічных бібліятэк у забеспячэнні доступу да электронных інфармацыйных рэсурсаў, іх выкарыстанне ва ўмовах пандэміі, новыя сэрвісы адкрытага доступу і іншыя тэмы.

Дакладчыкі секцыі “Праектная дзейнасць бібліятэк: новыя стымулы – новыя ўмовы” падзяліліся думкамі пра асаблівасці работы бібліятэк і дыстанцыйную працу ў перыяд пандэміі, вопытам у правядзенні анлайн-мерапрыемстваў і праектаў. На пасяджэнні прайшлі прэзентацыі навукова-практычнага зборніка “Краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк: ствараем супольна і якасна” і дакумента “Інструкцыя па ўліку і захаванасці фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

text_final_congress_1.jpg

22 кастрычніка адбылася цікавая культурная падзея – павольныя чытанні “Купалу чытаем разам” з Юрыем Чорным, кіраўніком Цэнтра па вывучэнні праблем інфарматыкі Інстытута навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Расійскай акадэміі навук. Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем чыталі лірычныя радкі паэмы “Яна i я” класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі.

У межах міжнароднага кангрэса прайшоў семінар “Рэалізацыя Рэспублікай Беларусь палажэнняў Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступу сляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў”. Асноўнымі тэмамі для абмеркавання сталі прававыя аспекты прымянення Маракешскага дагавора ў Рэспубліцы Беларусь, трансгранічны абмен дакументамі ў спецыяльных фарматах пры дапамозе глабальнага кніжнага сэрвісу Кансорцыума даступных кніг (ABC), праблемы абслугоўвання асоб з парушэннямі зроку ў бібліятэках Беларусі і інш.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, глабальнага кніжнага сэрвісу Кансорцыума даступных кніг (ABC), некамерцыйнай арганізацыі “Электронная інфармацыя для бібліятэк”, а таксама супрацоўнікі іншых бібліятэк і выкладчыкі, якія вучаць невідушчых студэнтаў.

text_final_congress_2.jpg

Падводзячы вынікі міжнароднага кангрэса, варта адзначыць, што вядучыя спецыялісты бібліятэк, архіваў, музеяў, выдавецтваў, адукацыйных, навукова-даследчых устаноў і арганізацый, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў, інфармацыйнай прадукцыі і прамысловага абсталявання для бібліятэк з Беларусі, Балгарыі, Германіі, Казахстана, Расіі, Украіны прадставілі каля 80 дакладаў у анлайн-, афлайн- і відэафарматах. У іх паведамленнях былі закрануты найважнейшыя аспекты бібліятэчнай сферы ў кантэксце новых выклікаў часу і новых магчымасцей і рашэнняў.

На выніковым пасяджэнні ўдзельнікі абмеркавалі вынікі плённай працы па абмене вопытам, пошуку новых ідэй і матывацыі ў сучасных умовах. Усе спікеры форуму падкрэслілі, што важную ролю ў дасягненні поспеху адыгрываюць эфектыўныя прафесійныя камунікацыі і цеснае ўзаемадзеянне, а таксама тое, што бібліятэчная сфера мае патрэбу ў мадэрнізацыі: і навука, і практыка бібліятэчнай справы, і кадравыя рэсурсы бібліятэк, і бібліятэчная адукацыя.

Арганізатары VIII Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Дзякуем суарганізатарам – Нацыянальнаму цэнтру інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі – за дапамогу ў правядзенні мерапрыемстваў кангрэса.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам