ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пад знакам 400-годдзя першага “Буквара”
“Час для добрых спраў – заўсёды”: падведзены вынікі акцыі

Зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”

Зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”
Іншыя навіны

У 2018 годзе пройдзе рэспубліканскі конкурс “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі”.

Конкурс праводзіцца з мэтай умацавання ролі публічных бібліятэк у фарміраванні прававой культуры грамадзян, распаўсюджвання ідэй грамадзянскасці і патрыятызму, а таксама стымулявання творчай ініцыятывы работнікаў публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ) у межах іх прафесійнай дзейнасці.

Арганізатары конкурсу – Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў", ГА "Беларуская бібліятэчная асацыяцыя".

Конкурс з'яўляецца адкрытым і будзе праводзіцца ў адзін этап (з 1 лютага па 12 кастрычніка 2018 г.) у наступных намінацыях:

  • Лепшы ПЦПІ на базе абласной бібліятэкі;
  • Лепшы ПЦПІ на базе цэнтральнай раённай (гарадской) бібліятэкі;
  • Лепшы ПЦПІ на базе гарадской (гарпасялковай) бібліятэкі;
  • Лепшы ПЦПІ на базе дзіцячай бібліятэкі;
  • Лепшы ПЦПІ на базе сельскай бібліятэкі.

Падрабязнасці арганізацыі і парадак правядзення конкурсу, патрабаванні да падачы і афармлення конкурсных матэрыялаў і крытэрыі іх ацэнкі – у Палажэнні аб конкурсе (заяўка на ўдзел).

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам