ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Залатыя аўтографы на нябёсах
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Францыск Скарына і сучаснасць”

Заслона таямніцы адкрываецца: названы імёны лаўрэатаў конкурсу “Францыск Скарына і сучаснасць”

Заслона таямніцы адкрываецца: названы імёны лаўрэатаў конкурсу “Францыск Скарына і сучаснасць”
Іншыя навіны

18 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.


З прывітальным словам на цырымоніі ўзнагароджання выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік старшыні праўлення ТАА “АСБ Беларусбанк” Уладзімір Занько, дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзімір Карачэўскі.

Трыццаць два драматычныя творы з розных гарадоў Беларусі, а таксама Расіі, Украіны і Польшчы былі прадстаўлены для ўдзелу ў конкурсе па стварэнні твораў для драматычнага тэатра “Францыск Скарына і сучаснасць”. Пераможцам удалося найбольш поўна прадставіць і ўсебакова раскрыць вобраз Скарыны як мысліцеля, вучонага, гуманіста-асветніка, чалавека.

Фіналістамі конкурсу сталі сем п’ес, сярод якіх два твора паступілі з горада Полацка, адзін – з Брэста і чатыры – з Мінска. Кампетэнтнае журы на чале з мастацкім кіраўніком РТБД Аляксандрам Гарцуевым вызначыла пераможцаў у трох намінацыях: “Гістарычная п’еса”, “Сучасная п’еса” і “Сцэнічная ідэя”. На цырымоніі ўзнагароджання ў кожнай намінацыі аб’явілі ўладальнікаў асноўнай і дзвюх заахвочвальных прэмій.

Уладальнікамі асноўных прэмій сталі:

у намінацыі “Гістарычная п’еса”Цімафей Ільеўскі (“Францыск. Прыпавесць”, г. Брэст);
у намінацыі “Сучасная п’еса”Мікалай Рудкоўскі (“Доктор свободных наук”, г. Мінск);
у намінацыі “Сцэнічная ідэя”Сяргей Кавалёў (“Юдзіф”, г. Минск).

Дыпломамі I ступені былі ўзнагароджаны:

у намінацыі “Гістарычная п’еса”Сяргей Шыдлоўскі і Ірына Андрэева (“Вiры своя”, г. Полацк),
а таксама Туруноўскі Міхаіл (“Я прынёс вам слова!”, г. Брэст);
у намінацыі “Сучасная п’еса”Віктар Марціновіч (“Карьера доктора Рауса”, г. Мінск).

Дыплом II ступені ў намінацыі “Сучасная п’еса” ўручылі Алене Іванюшэнцы (“Скорина. Бета-версия”, г. Мінск).

Лепшыя конкурсныя работы будуць надрукаваны ў зборніку, а п’есы-пераможцы плануецца прадставіць не толькі ў беларускіх тэатрах, але і на замежных сцэнах гарадоў, дзе калісьці жыў і працаваў Францыск Скарына.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларусбанк.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам