ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да ўвагі ўдзельнікаў канферэнцыі “Е-Culture – электронная культура”!
«Чорны замак Альшанскі» – па-грузінску

Запрашаем на заняткі “Рукапісная кніга”

Запрашаем на заняткі “Рукапісная кніга”
Іншыя навіны

12 мая запрашаем дзяцей 5–8 гадоў і іх бацькоў у музей кнігі на заняткі па тэме “Рукапісная кніга”.


У старажытныя часы кніга была зусім не падобная да сучаснай. На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі даведаюцца пра асноўныя формы кнігі, а таксама пра матэрыялы, якія даўней выкарыстоўваліся для пісьма.

Ці цяжкая праца рукапісца? Як доўга стваралася кніга, напісаная ад рукі? Чым пісалі ў даўніну?

На гэтыя і іншыя пытанні дапытлівыя наведвальнікі атрымаюць адказы.

Юныя майстры створаць сваё ўнікальнае пяро і ператворацца ў рукапісцаў.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Разнастайнасць кніжнай культуры пазнаецца праз дыялог, гульні і творчасць.

Пачатак заняткаў а 18-й гадзіне.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыялам для творчага задання – 2.93 (два рублі дзевяноста тры капейкі).

Чакаем усіх у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі! Будзьма святкаваць значны юбілей – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання – разам!

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам