ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аншлаг на лекцыі біблеіста, гебраіста, германіста Галіны Сініла
«Гэтая зямля ў маёй крыві». Нашчадкі Ігната Дамейкі з Аўстраліі распавялі пра свой візіт у Беларусь

Запрашаем на віртуальную экскурсію ў Магілёўскі край у год 80-годдзя вобласці і ў сувязі з правядзеннем V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Запрашаем на віртуальную экскурсію ў Магілёўскі край у год 80-годдзя вобласці і ў сувязі з правядзеннем V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Іншыя навіны

“І дзякуй скажа родны край!” Гэтымі словамі Янкі Купалы віртуальная чытальная зала зноў звяртае ўвагу сваіх чытачоў і карыстальнікаў на рэсурсы малой, але вельмі дарагой сэрцу чалавека радзімы, прапаноўваючы здзейсніць амаль “кругасветнае” інтэрнэт-падарожжа па сёлах, гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці.

Паўнатэкставая база даных “Край мой – Магілёўшчына” даступная з віртуальнай чытальнай залы па спасылцы, размешчанай на старонцы “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы. Рэсурсы арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Адсюль можна пачаць больш блізкае знаёмства з гісторыяй, культурай, прамысловасцю, сельскай і іншымі галінамі гаспадаркі кожнага з раёнаў і гарадоў краю, параўноўваючы мінулае з сённяшнім днём. Правесці гістарычныя і генеалагічныя пошукі, даследаванні ў галіне мастацтва і культуры, эканомікі і прамысловасці, палітыкі і адміністрацыйнага ладу кожнага раёна Магілёўскай вобласці – усё гэта магчыма ў базе даных.

Віртуальная чытальная зала з асаблівай увагай прадстаўляе гэты шматаспектны і дынамічны рэсурс. Матэрыялы да яго былі карпатліва сабраны і падрыхтаваны супрацоўнікамі цэнтральных раённых і гарадскіх бібліятэк вобласці. Раздзелы базы пастаянна дапаўняюцца звесткамі аб знакамітых людзях, аб'ектах адукацыі, культуры, эканомікі, прамысловасці.

Рэсурс будзе цікавы тым, хто ў сувязі з V Форумам рэгіёнаў Беларусі і Расіі хоча віртуальна наведаць прымеркаваныя да яго мерапрыемствы (у Горках, Шклове і Магілёве), глыбей даведацца пра рэгіён, яго асаблівасці, перспектывы развіцця і супрацоўніцтва.

І вядома, у Год малой радзімы віртуальная чытальная зала зноў нагадвае: з гэтага пункту доступу вы трапіце на цікавыя і разнастайныя краязнаўчыя рэсурсы Беларусі, якія раскрываюць розныя аспекты жыцця краіны і яе жыхароў.

Запрашаем у падарожжа!


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам