ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Афрыка: гістарычная і культурная спадчына
Беларускі салавей

Запрашаем да супрацоўніцтва

Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе да выхаду 13-ты выпуск штогадовага зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” і запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.


Зборнік “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі” з’яўляецца шматпрофільным рэцэнзуемым навуковым выданнем, уключаным у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэка- і кнігазнаўстве), гістарычных навуках (дакументалістыцы, дакумента-, архіва-, крыніцазнаўстве, гістарыяграфіі і метадах гістарычнага даследавання) і культуралогіі.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы, прысвечаныя дакументальным помнікам і гісторыі кніжнай культуры Беларусі, якія маюць навуковы характар і адрозніваюцца навізной прадстаўленых у іх навуковых вынікаў. Не прымаюцца да друку артыкулы, апублікаваныя або прынятыя да друку іншымі выданнямі. Плата за апублікаванне артыкулаў не бярэцца. Права першачарговага апублікавання вынікаў навуковых даследаванняў па тэматыцы зборніка даецца асобам, якія ажыццяўляюць паслядыпмломнае навучанне (аспірантура, дактарантура, саіскальніцтва), у год завяршэння навучання.

Да разгляду рэдкалегіяй зборніка прымаюцца навуковыя артыкулы з рэкамендацыяй аддзела (кафедры, лабараторыі) навуковай (навучальнай) установы або рэцэнзіяй спецыяліста ў дадзенай галіне. Заяўку на ўдзел у зборніку неабходна дасылаць на адрас рэдакцыі зборніка. Яна павінна ўключаць звесткі пра аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, навуковая ступень і званне, кантактны тэлефон, e-mail) і назву артыкула.

Рукапісы артыкулаў прымаюцца ў электронным выглядзе. Аб’ём артыкула – да 8 поўных старонак фармату А4, надрукаваных праз 1 інтэрвал, шрыфт Times New Roman, кегль 14 пт. Рабочыя мовы – беларуская, руская, польская. Артыкул афармляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі (у рэдакцыі пастановы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь № 4 ад 15.08.2007 г.). Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТ 7.1-2003 “Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне”, размяшчаецца ў канцы тэксту, спасылкі нумаруюцца згодна з парадкам цытавання, у тэксце артыкула парадкавыя нумары спасылак паказваюцца ўнутры квадратных дужак (напрыклад: [1], [2]). Да артыкула прыкладаецца рэзюмэ на англійскай мове аб’ёмам 100–150 слоў. Ілюстрацыі падаюцца ў рэдакцыю ў электронным выглядзе ў файлах фарматаў tiff, jpeg, gif, bmp, png з разрашэннем 300 dpi.

Рэдакцыйная калегія пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для апублікавання. Пры неабходнасці артыкул можа быць вернуты аўтарам на дапрацоўку, датай паступлення артыкула ў рэдкалегію лічыцца дзень атрымання канчатковага яго варыянта.

Просім да 1 мая 2011 г. даслаць на адрас рэдакцыі заяўкі і рукапісы артыкулаў для публікацыі ў 13-м выпуску зборніка “Здабыткі” (прыкладная дата выхаду – верасень 2011 г.).

Адрас рэдакцыі:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116.

Кантактныя тэлефоны:
(+375-17) 266-37-02 (Кірухіна Людміла Генадзьеўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці);
(+375-17) 293-27-81 (Кірэева Галіна Уладзіміраўна, загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства);
(+375-17) 293-26-11 (Суша Ксенія Віктараўна, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства).

Е-mail:
kiryukhina@nlb.by
kireeva@nlb.by
k_susha@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам