ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Галерэя “Брама” правяла першы пленэр “на колах”
На сустрэчу з кнігай

Запрашаем да супрацоўніцтва

Запрашаем да супрацоўніцтва
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі штогод выпускае зборнік навуковых артыкулаў з працягам "Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі" і запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.


Плануецца выданне 20-га выпуску.

Чарговы выпуск штогадовага навуковага зборніка будзе прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У ім будуць адлюстраваны матэрыялы па гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, спадчыны Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў, праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Зборнік з’яўляецца шматпрофільным рэцэнзуемым навуковым выданнем. Ён уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве), гістарычных навуках (дакументалістыцы, дакументазнаўстве, архівазнаўстве, гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычных даследаванняў) і культуралогіі.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы, прысвечаныя дакументальным помнікам і гісторыі кніжнай культуры Беларусі, якія маюць навуковы характар і вызначаюцца навізной прадстаўленых вывадаў. Яны павінны мець рэкамендацыю аддзела (кафедры, лабараторыі) навуковай (вучэбнай) установы або рэцэнзію спецыяліста ў дадзенай галіне. Рэдакцыя пакідае за сабой права адбору матэрыялаў і накіравання іх на дадатковае рэцэнзаванне. Заяўка на ўдзел павінна ўключаць звесткі пра аўтара (прозвішча, месца работы, пасаду, вучоную ступень і званне, кантактны тэлефон, e-mail) і назву артыкула.

Рукапісы артыкулаў прымаюцца ў электронным выглядзе (e-mail: kireeva@nlb.by або sapega@nlb.by). Аб’ём артыкула – да 10 старонак фармату А4, надрукаваных праз 1,5 інтэрвал, шрыфт Times New Roman, кегль 14 п. Мовы артыкулаў – беларуская, руская, польская і англійская. Артыкул афармляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, размяшчаецца ў канцы тэксту, спасылкі нумаруюцца згодна з парадкам цытавання, у тэксце артыкула парадкавыя нумары спасылак паказваюцца ў сярэдзіне квадратных дужак, напрыклад: [1], [2]. Да артыкула прыкладаецца рэзюмэ на англійскай мове аб’ёмам 100–150 слоў. Ілюстрацыі падаюцца ў рэдакцыю ў электронным выглядзе ў файлах фарматаў tiff, jpeg, gif з якасцю не менш за 300 dpi.

Заяўкі і рукапісы артыкулаў для публікацыі накіроўваюцца на адрас рэдакцыі да 30 красавіка 2017 г.

Патрабаванні да артыкулаў, што падаюцца для публікацыі ў выданні з працягам "Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі".

Адрас рэдакцыі:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116.
Тэлефоны:
8 017 293 27 81 (Кірэева Галіна Уладзіміраўна, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства)
8 017 293 27 82 (Сапега Таццяна Андрэеўна, загадчык сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства)
Е-mail:
kireeva@nlb.by
sapega@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам