ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Круглы стол “Беларускія кніжныя калекцыі ў Вялікабрытаніі”
Маштабнае свята абмеркавалі на высокім узроўні

Запрашаем да супрацоўніцтва

Запрашаем да супрацоўніцтва
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рыхтуе да выхаду ў свет 9-ты выпуск штогадовага навукова-практычнага зборніка з працягам “Бібліятэчны веснік”.


Зборнік “Бібліятэчны веснік”, заснаваны ў 2009 г., з’яўляецца шматпрофільным навуковым выданнем Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, змешчаным у Пераліку навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных, гістарычных навуках і культуралогіі.

Запрашаем да супрацоўніцтва спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў, кіраўнікоў органаў упраўлення культуры.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы, прысвечаныя пытанням фарміравання сучаснай бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы, гісторыі, сучаснаму стану і перспектывам развіцця бібліятэк, якія маюць навуковы характар і вылучаюцца навізной прадстаўленых у іх навуковых рэзультатаў.

У выданні будуць разгледжаны праблемы тэорыі і практыкі бібліятэчнай і кніжнай справы: заканадаўчай і нарматыўна-рэгламентуючай базы бібліятэчнай дзейнасці, фарміравання інфармацыйных рэсурсаў і асаблівасцей захавання фондаў, арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнага і сацыякультурнага абслугоўвання карыстальнікаў, прымянення сучасных тэхналогій у стварэнні інфармацыйнай прадукцыі, арганізацыі, правядзення і каардынацыі навуковых даследаванняў, прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў і г.д.

Заяўку на ўдзел у зборніку і рукапіс артыкула неабходна да 1 мая 2017 г. выслаць на адрас рэдкалегіі (e-mail: m_pshibytko@nlb.by, sociolog@nlb.by).

Заяўка павінна змяшчаць звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасаду, навуковую ступень і званне, кантактны тэлефон, e-mail.

Аб’ём артыкула – да 6-ці поўных старонак фармату А4, надрукаваных праз 1 інтэрвал, шрыфтам Times New Roman, кеглем 14 пт. Рабочыя мовы – беларуская, руская. Артыкул афармляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі (у рэдакцыі пастановы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь № 4 ад 15.08.2007). Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТ 7.1–2003 “Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне”, размяшчаецца ў канцы тэксту, спасылкі нумаруюцца паводле парадку цытавання ў тэксце, парадкавыя нумары спасылак паказваюцца ўнутры квадратных дужак (напрыклад: [1, з. 23], [2]).

Да артыкула прыкладаецца анатацыя на рускай і англійскай мовах аб’ёмам не больш за 100–150 слоў. Ілюстрацыі дасылаюцца ў фарматах tiff, jpeg, gif, bmp, png з разрашэннем 300 dpi.

Рэдакцыйны савет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для апублікавання. Пры неабходнасці артыкул можа быць вернуты аўтарам на дапрацоўку, датай паступлення артыкула ў рэдкалегію лічыцца дзень атрымання канчатковага яго варыянта.

Палажэнне аб навукова-практычным зборніку “Бібліятэчны веснік”

Адрас:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства,
прасп. Незалежнасці, 116,
220114, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.

Кантактны тэлефон:
(8 017) 293 27 61 (Пшыбытка Марына Георгіеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства).

E-mail:
m_pshibytko@nlb.by
sociolog@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам