ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навагодняя маска
Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: гісторыя і сучаснасць

Запрашаем да супрацоўніцтва!

Запрашаем да супрацоўніцтва!
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі штогод выпускае зборнік навуковых артыкулаў з працягам "Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі" і запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

У ім будуць адлюстраваны матэрыялы па праблемах вывучэння, захоўвання і выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі, гісторыі рукапіснай і друкаванай кнігі, архіўных дакументаў, бібліятэчнай справы, бібліяграфазнаўства, культуралогіі, падрыхтаваных беларускімі і замежнымі даследчыкамі кніжнай культуры.

Зборнік з’яўляецца шматпрофільным рэцэнзуемым навуковым выданнем. Ён уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках (бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве), гістарычных навуках (дакументалістыцы, дакументазнаўстве, архівазнаўстве, гістарыяграфіі, крыніцазнаўстве і метадах гістарычных даследаванняў) і культуралогіі.

Да публікацыі ў зборніку прымаюцца артыкулы, прысвечаныя дакументальным помнікам і гісторыі кніжнай культуры Беларусі, якія маюць навуковы характар і вызначаюцца навізной прадстаўленых вывадаў. Яны павінны мець рэкамендацыю аддзела (кафедры, лабараторыі) навуковай (вучэбнай) установы або рэцэнзію спецыяліста ў дадзенай галіне. Рэдакцыя пакідае за сабой права адбору матэрыялаў і накіравання іх на дадатковае рэцэнзаванне. Заяўка на ўдзел павінна ўключаць звесткі пра аўтара (прозвішча, месца работы, пасаду, вучоную ступень і званне, кантактны тэлефон, e-mail) і назву артыкула.

Рукапісы артыкулаў прымаюцца ў электронным выглядзе (e-mail: kireeva@nlb.by або sapega@nlb.by). Аб’ём артыкула – да 10 старонак фармату А4, надрукаваных праз 1,5 інтэрвал, шрыфт Times New Roman, кегль 14 п. Мовы артыкулаў – беларуская, руская, польская і англійская. Артыкул афармляецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, размяшчаецца ў канцы тэксту, спасылкі нумаруюцца згодна з парадкам цытавання, у тэксце артыкула парадкавыя нумары спасылак паказваюцца ў сярэдзіне квадратных дужак, напрыклад: [1], [2].

Да артыкула прыкладаецца рэзюмэ на англійскай мове аб’ёмам 100–150 слоў. Ілюстрацыі падаюцца ў рэдакцыю ў электронным выглядзе ў файлах фарматаў tiff, jpeg, gif з якасцю не менш за 300 dpi.

Заяўкі і рукапісы артыкулаў для публікацыі накіроўваюцца на адрас рэдакцыі да 30 красавіка 2018 г.

Адрас рэдакцыі:

Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
220114, г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116.
Тэлефоны:
8 017 293 27 81 (Кірэева Галіна Уладзіміраўна, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства)
8 017 293 27 82 (Сапега Таццяна Андрэеўна, загадчык сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства)
Е-mail:
kireeva@nlb.by
sapega@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам