Абвешчаны рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”.
З мэтай актывізацыі работы па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый, а таксама ўдасканалення дзейнасці бібліятэк і прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў Беларускім экзархатам заснаваны штогадовы рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”. Распараджэнне па Беларускай праваслаўнай царкве ад 12 снежня 2014 г. № 2189 “Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення штогадовага рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання»” падпісана мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.
Арганізацыю і правядзенне конкурсу ажыццяўляе Выдавецкі савет Беларускай праваслаўнай царквы. Суарганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Конкурсныя работы неабходна аформіць у адпаведнасці з Інструкцыяй і накіраваць на адрас Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да 30 сакавіка 2015 г. Да работы прыкладаецца заяўка на ўдзел у конкурсе.