ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гісторыя беларускай кнігі за тры хвіліны ад Саюза беларускіх пісьменнікаў
Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры

Запіс у “Клуб кніжных прафесараў”

Запіс у “Клуб кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

У бібліятэцы стартаваў запіс у “Клуб кніжных прафесараў”. Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 5–14 гадоў. 

“Чым ты ўчора займаўся? Ці быў у Нацыянальнай бібліятэцы? Ці бачыў кнігі, якім 500 гадоў? І ты сябра клуба? Класна!”

Серыя “Клуб кніжных прафесараў” – суцэльны курс заняткаў, які прадугледжвае сустрэчы ў музеі кнігі адзін раз на месяц.

На занятках, якія праходзяць у даступнай і займальнай форме, дзеці здзейсняць падарожжа ў гісторыю кнігі, атрымаюць новыя веды пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры.

Заняткі ўключаюць інтэрактыўныя экскурсіі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні. Юныя "прафесары" стануць не толькі гледачамі, якія пазіраюць на прадметы ў вітрынах, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу пазнання кнігі. Атрыманню ведаў спрыяюць незвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе кожнае дзіця можа свабодна праявіць сябе, але ў той жа час усе захоплены агульнай справай.

Асноўныя тэмы заняткаў:

  • Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі
  • Узнікненне і развіццё пісьма
  • Формы і матэрыялы кнігі
  • Рукапісная кніга
  • Папяровыя цуды
  • Кніга ператварэнняў
  • Ёган Гутэнберг
  • Францыск Скарына
  • Біблія Францыска Скарыны

Групы фарміруюцца ў залежнасці ад ўзросту ўдзельнікаў.

Запіс і кантактная інфармацыя:
Таццяна Андрэеўна Сапега,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07,
e-mail: sapega@nlb.by
https://www.facebook.com/taciankasapieha

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

“Мы зарунелі на беларускіх загонах”: раннія творы маладнякоўцаў у беларускіх газетах 1917–1922 гг.

22 Вер 2019

Газеты можна параўнаць з летапісамі – на іх старонках занатаваны падзеі, якія пакінулі след у гісторыі, праз іх мы можам зазірнуць у мінулае і адчуць яго атмасферу. Паспрабуйма з дапамогай беларускіх газет 1917–1922 гадоў прасачыць, як сталелі тыя, хто ўвайшоў у склад Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

Навіны бібліятэк

Які лёс беларускіх прыватных бібліятэк?

20 Вер 2019

Зборнік “Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк” выйшаў у свет у пачатку года. У ім сабраны гісторыі прыватных кніжных калекцый Беларусі пачынаючы з XVI стагоддзя. Гэтыя гісторыі гучаць досыць рэдка, пра іх мала хто ведае, аднак гэта толькі павялічвае той інтарэс, які ўзнікае пры іх прачытанні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Палюбіць беларускую камедыю: да 100-годдзя са дня нараджэння літаратуразнаўцы Якуба Усікава

20 Вер 2019

20 верасня споўнілася б 100 год са дня нараджэння беларускага літаратуразнаўцы, крытыка і педагога Якуба Усікава. Сваю навуковую дзейнасць ён прысвяціў беларускай драматургіі, у прыватнасці, камедыі.

Аўтарскі погляд

Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры

19 Вер 2019

19 верасня ў бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках форуму “Гістарычная, культурная і духоўная еднасць расійскага і беларускага народаў”, прымеркаванага да дзён расійскай духоўнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”

19 Вер 2019

18 верасня 2019 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Статус маладога спецыяліста: правы і гарантыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы

19 Вер 2019

18 верасня для настаўнікаў беларускай мовы з Польшчы ў бібліятэцы ў межах семінара “Актуальныя пытанні вывучэння сучаснай беларускай мовы” былі арганізаваны музейныя заняткі. Сустрэча была ініцыіравана Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віртуальная чытальная зала працягвае знаёміць з рэсурсамі, прысвечанымі айчынным майстрам паэзіі і прозы

19 Вер 2019

Віртуальны музей Аркадзя Куляшова “Сэрца, дзе ўсёй зямлі трывога...” – гэтымі словамі паэта-класіка Аркадзя Куляшова звяртаем увагу аматараў слоўнай творчасці на персанальныя інфармацыйныя рэсурсы дзеячаў літаратуры Беларусі – М. Гарэцкага, А. Куляшова, У. Скарынкіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111