ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Cакрэты паспяховай публікацыі ў часопісах выдавецтва Springer Nature з першых рук
“Мужна жыў і мужна паміраў”: да 110-годдзя Валерыя Маракова

Заняткі “Рукапісная кніга” для маленькіх ілюстратараў

Заняткі “Рукапісная кніга” для маленькіх ілюстратараў
Іншыя навіны

У музеі кнігі рукапісную кніжную культуру вывучалі ўдзельнікі групы “Намаляваная кніга” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.

У студыі юныя ілюстратары займаюцца даследаваннем дызайну кнігі і стварэннем кніжных ілюстрацый. На музейных занятках яны пазнаёміліся з асноўнымі формамі і матэрыяламі кнігі і гісторыяй беларускай рукапіснай кнігі.

У экспазіцыі юныя даследчыкі ўбачылі арыгінальныя рукапісныя кнігі XV–XVIII стагоддзяў, а таксама змаглі пагартаць факсімільныя выданні першых айчынных рукапісных помнікаў – Тураўскага, Полацкага і Слуцкага Евангелляў.

Удзельнікі заняткаў атрымалі ўяўленне пра тыпы пісьма, а таксама пра асаблівасці мастацкага афармлення рукапіснай кнігі. Пільная ўвага была нададзена буквіцы як элементу афармлення тэксту. Буквіцу стваралі ў пачатку тэксту, робячы яе вялікага памеру і багата ўпрыгожваючы разнастайным арнаментам. Яна служыць не толькі для афармлення тэксту, але і сімвалізуе яго пачатак.

Юныя ілюстратары атрымалі магчымасць уключыцца ў творчы працэс і стварыць сваю ўнікальную першую літару. Яны самі малявалі буквіцы і такім чынам станавіліся актыўнымі прадаўжальнікамі рукапіснай традыцыі.

Заняткі “Рукапісная кніга” былі арганізаваны па ініцыятыве кіраўніка моладзевай фотастудыі “Краявід” Аляксея Паўлюца і кіраўніка групы “Намаляваная кніга” Кацярыны Максіменка.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам