ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Апошнія Каляды на радзіме”
Глядзіце, які ролік выйшаў пра бібліятэку!

Заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”

Заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект”
Іншыя навіны

26 студзеня ў межах пасяджэнняў “Клуба кніжных прафесараў” адбудуцца ўнікальныя заняткі на выставе “Энцыклапедыя. Нацыянальны праект” з куратарам выставы Ксеніяй Сушай.

Энцыклапедыя – адна з самых папулярных і неабходных кніг кожнага “прафесара”. На занятках дзеткі ўбачаць продкаў Вікіпедыі – энцыклапедыі ад антычных часоў да сучаснасці. Гэта “Натуральная гісторыя” Плінія (ліёнскае выданне ХVI стагоддзя), першая энцыклапедыя сучаснага тыпу – французская “Энцыклапедыя, ці Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў” Дэні Дзідро (1751–1780), найаўтарытэтнейшая энцыклапедыя на англійскай мове “Брытаніка” (1875–1888), самая паспяховая нямецкая “Энцыклапедыя Бракгаўза” (1882–1887), універсальныя энцыклапедыі нашых суседзяў (Польшчы, Чэхіі, Расіі, Літвы). І вядома, наведвальнікі даведаюцца пра стварэнне беларускай энцыклапедыі. Убачаць выданні ад ХVI стагоддзя і створаць сваю старонку для энцыклапедыі.


Кошт заняткаў: 4.50 руб.
Дата: 26 студзеня 2020 г.
Час правядзення: 15.00.
Месца правядзення: музей кнігі.

Кантакты: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Надышла пара нашы ўніверсальныя энцыклапедыі – савецкую і беларускую – алічбаваць

Навіны

П'есы: як іх чытаць і ўвогуле навошта

16 Кас 2020

Якім бы захопленым чытачом вы ні былі, колькі б тон кніг ні паглыналі, прынамсі адзін жанр літаратуры пазбег вашай увагі. П'есы! У нас трохі цьмянае ўяўленне пра іх – шмат дыялогаў, няма апісанняў, размовы з чэрапам... Мы часта ўспрымаем п'есы як падрыхтоўчы матэрыял да пастаноўкі, быццам бы адкрываць іх павінны толькі рэжысёры з акцёрамі. Але што калі я скажу вам, што п'есы можна чытаць наогул усім? Уладкоўвайцеся і разамніце галасавыя звязкі – мы пачынаем!

Аўтарскі погляд

Першая канферэнцыя “Паэт і Свет”

16 Кас 2020

15 кастрычніка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылася значная падзея – першая навукова-практычная канферэнцыя “Паэт і Свет”. Мерапрыемства было прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння Петруся Броўкі і 40-годдзю Літаратурнага музея Петруся Броўкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

19 Кас 2020

У артыкуле «Хто мы такія? (Ліст да простых людзей)» Максім Багдановіч заклікаў беларусаў: «Не пакінем свае гаворкі, сваіх песняў, сваіх звычаяў – свайго кроўнага, спрадвечнага, беларускага. Не адракомся, не забудзем, не кінем на глум; будзема шанаваць, бараніць, дзецям сваім аб тое запаведаць». Веданне сваіх каранёў, продкаў з’яўляецца надзвычай істотным у справе захавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

Навіны бібліятэк

111