ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мілая мая мама
Пяшчотная, мілая, добрая

Заняткі на выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”

Заняткі на выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”
Іншыя навіны

11 кастрычніка для вучняў 3 “А” класа гімназіі № 29 г. Мінска былі арганізаваны заняткі на выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”.


Унікальнасць заняткаў заключаецца ў магчымасці вывучэння нацыянальнай кніжнай спадчыны з дапамогай багатага збору кніжных помнікаў, прадстаўленых на выстаўцы. Экспазіцыя адлюстроўвае значнасць спадчыны Францыска Скарыны, яго папярэднікаў і паслядоўнікаў як у нацыянальным, так і ў еўрапейскім маштабе.

Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з “доўгажыхарамі” кніжнай культуры, якія перасягнулі 500-гадовую мяжу. Асаблівая ўвага была нададзена кніжнай спадчыне беларускага першадрукара.

Напрыканцы заняткаў дзеці аформілі і падпісалі паштоўкі сваім бацькам і такім чынам павіншавалі іх з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання. Кожны ўдзельнік праявіў сваю фантазію і майстэрства, зрабіўшы ўласную паштоўку на памяць.

Запрашаем школьнікаў на тэматычныя заняткі ў рамках міжнароднай выстаўкі “Францыск Скарына і яго эпоха”.

Кантактная інфармацыя:
Таццяна Андрэеўна Сапега, каардынатар праграмы,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам