ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзень другі на ХХV ММКВК: кніжная спадчына, інтэрактыў у музеі і “веру – не веру”
Рыцар музычнага вобраза

Заняткі для дзяцей на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

Заняткі для дзяцей на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Іншыя навіны

28 лютага на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла праграму для дзяцей.

Заняткі ад праекта “У госці да кніг” былі прысвечаны прыгожым літарам-ініцыялам. Дзеці знаходзілі іх у старажытных рукапісах, выданнях Францыска Скарыны і сучасных кнігах, прадстаўленых на выстаўцы-кірмашы.

Ініцыялы маюць даўнюю гісторыю. Іх нашыя продкі змяшчалі ўжо ў Тураўскім і Полацкім Евангеллях – самых старажытных рукапісах, якія паходзяць з беларускіх зямель. Традыцыя перайшла і ў друкаваную кнігу. Францыск Скарына выкарыстоўваў ініцыялы ў сваіх кнігах, выдадзеных у Празе і Вільні. У пражскіх выданнях ініцыялы ўжываюцца 766 разоў, а і для іх друку было выраблена больш за сто арыгінальных дошак.

Дзеці вучыліся бачыць ініцыялы, разважалі над іх прызначэннем, малявалі іх і складвалі з пазлаў.

У занятках прынялі ўдзел вучні сярэдняй школы № 128 г. Мінска.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам