ГалоўнаяНавіныЗала дакументаў па мастацтве прапануе...
Дарога праз жыццё
29 ліпеня – 11 жніўня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Юбіляры месяца”
Іншыя Навіны

У зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) чытачоў чакае новая экспазіцыя, прысвечаная дзеячам беларускага мастацтва, якія адзначаюць юбілеі і дні нараджэнні ў жніўні.

1-Jubiliary_08_resize.jpg

Час, калі ў мяне нешта не атрымліваецца, я люблю найбольш. Таму што тады маю найлепшы вынік. Чым больш няўдач, тым больш поспехаў. Калі пасля промаху шукаеш новы ход – што адбываецца?.. Ты нібы прыўздымаеш сябе над зямлёй. І табе адкрываецца шлях…

Менавіта так лічыць жывапісец, графік і педагог, сябра Беларускага саюза мастакоў, уладальнік медаля Францыска Скарыны Аляксандр Ксяндзоў, які на кожным этапе сваёй творчасці непазнавальны і новы. Нечаканасць, змены почырку, перманентныя пошукі і ўдасканальванні, мастацтва як выратаванне і паратунак ад дэпрэсіі характарызуюць асобу гэтага эксцэнтрычнага і надзвычай цікавага мастака. Аляксандр Паўлавіч змог перамагчы цяжкую хваробу, фактычна вярнуўся да жыцця, застаўся аптымістам і зноў паглыбіўся ў творчасць, займаючыся якой адчувае сябе па-сапраўднаму шчаслівым чалавекам.

2-Ksiandzou.jpg

Экспазіцыя, прымеркаваная да 70-годдзя жывапісца, пазнаёміць з рэпрадукцыямі яго кніжных ілюстрацый, тэматычных карцін, нацюрмортаў і партрэтаў, сярод якіх “Дзіяна”, “Чаканне. Партрэт жонкі”, “Чырвонае віно”, “І той год прайшоў…”.

3-Ksiandzou.jpg

Аляксандр Ксяндзоў з’яўляецца лідарам ню-арта ў беларускім мастацтве – жанру, які адлюстроўвае прыгажосць і эстэтыку аголенага чалавечага цела. Выстаўка дазваляе пабачыць асобныя ню майстра, дзе ён апявае пачуццёвасць і жаноцкасць, параўноўвае дам з пярлінкамі, кожная з якіх мае непаўторную форму.

4-Ksiandzou.jpg

Прыемна адзначыць, што ацаніць майстэрства Аляксандра Ксяндзова ў нашай бібліятэцы можна не толькі з кніг і выяўленчых дакументаў, але і пабачыўшы арыгінальны твор мастака: на кальцавым калідоры 1-га паверха “алмаза ведаў” знаходзіцца яго трыпціх “Захавальніцы” (2006). Выкананы ў тэхніцы ляўкас, ён адлюстроўвае тры вобразы: жанчыну-маці, жанчыну-воіна і жанчыну-дзяржаўнага дзеяча.

Яе цудоўныя габелены паведамляюць аб сонцы і зорках, аб легендах Мядзельшчыны і Свіцязі, аб святочнай ночы і трапяткім абуджэнні, аб нераскрытай жыццёвай энергіі і нясцерпным болі чалавечых драм, аб апошнім восеньскім лісці і першых вясновых надзеях”, – так натхнёна і паэтычна ахарактарызваў творчаць гэтай мастачкі вядомы мастацтвазнавец Барыс Крэпак. 25 жніўня 80-годдзе адзначыць таленавіты майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графік, сябра Беларускага саюза мастакоў Ніна Пілюзіна.

5-Piliuzina.jpg

Ніна Васільеўна працуе ў тэхніках габелену, батыку, а таксама стварае вельмі тонкі акварэльны жывапіс, які некалі высока ацаніла сама Алена Аладава, былы дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея, бліскучы эскперт у мастацтве. Надзвычай шматгранны майстар, нягледзячы на розныя тэхнікі, Ніна Пілюзіна ўсё ж аддае перавагу менавіта габелену, хоць і лічыць яго адным з найбольш складаных тэхнік у выяўленчым мастацтве. Так, яна з’яўляецца аўтарам двух вялікіх габеленаў Палаца Рэспублікі, за якія разам з іншымі калегамі была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. У 2010–2011 гадах Ніна Васільеўна кіравала працай над паўторам унікальнага габелена XVII стагоддзя (арыгінал захоўваецца ў Польшчы), прысвечаным Мікалаю Радзівілу Чорнаму, для Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля. Безумоўна, сваёй творчасцю Ніна Пілюзіна значна пашырыла межы магчымага ў тэкстылі.

6_Piliuzin.jpg

На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі габеленаў Ніны Пілюзінай: “Пасля прарыву”, “Творчы шлях Якуба Коласа”, “Навука аб зорках (партрэт сястры)”, “…Мёртвым лягчэй, нясцерпна жывым, што мёртвых у сэрцы нясуць… (Уладзімір Караткевіч)” і іншыя. Наведвальнікам выстаўкі прадастаўляецца магчымасць пабачыць рэпрадукцыі батыкаў і акварэльнага жывапісу мастачкі – твораў, якія экспануюцца больш рэдка. Дапаўняюць “вобраз Ніны Пілюзінай” на нашай экспазіцыі артыкулы пра яе, напісаныя не менш таленавітымі і вядомымі мастацтвазнаўцамі: Ларысай Фінкельштэйн, Яўгенам Шунейкам і Наталляй Шаранговіч.

7_Piliuzin.jpg

У канцы жніўня 80-годдзе адзначыць мастацтвазнавец, педагог, мастак, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Рыгор Шаура. Пачынаючы з 1977 года і да гэтага часу, ён працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, дзе рэалізаваўся як навуковец і выкладчык. Па ініцыятыве Рыгора Фёдаравіча з 1990 года ў навучальнай установе пачалася падрыхтоўка студэнтаў па спецыялізацыі “народныя рамёствы”. Пазней, дзякуючы намаганням педагога, упершыню ва ўстанове вышэйшай адукацыі Беларусі была створана кафедра народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая паспяхова працуе і зараз.

8_Ushakou.jpg

Разам з кіраўніцтвам кафедрай, навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю Рыгор Фёдаравіч займаецца і ўласнай творчасцю. На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі лінагравюр, а таксама алейнага жывапісу і акварэлей мастака, у якіх ён тонка адлюстраваў станы прыроды ў розныя поры года, увасобіў вобраз роднай Лепельшчыны, дзе нарадзіўся і вырас.

9_resize.jpg

Экспазіцыя пазнаёміць з выданнямі і артыкуламі пра Рыгора Шауру, напісанымі яго калегамі, а таксама цэлай панарамай яго ўласных даследаванняў: навуковымі манаграфіямі, прысвечанымі творчасці беларускіх мастакоў, народнаму выяўленчаму і дэкаратыўнаму мастацтву Беларусі. Выстаўка дэманструе і вучэбна-дапожныя выданні, распрацаваныя Рыгорам Фёдаравічам, якія будуць карысныя для студэнтаў мастацкіх навучальных устаноў, будучых беларускіх мастакоў.

10_resize.jpg

Мы ў Instagram.

Фотаздымкі бібліятэкара першай катэгорыі Жанны Шавель.
На афішы – трыпціх “Захавальніцы” Аляксандра Ксяндзова.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

У “алмазе ведаў” прайшлі святочныя мерапрыемствы да Дня бібліятэк

13 Вер 2024

13 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да Дня бібліятэк прайшла навукова-метадычная канферэнцыя “Сучасны стан публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу на званне “Лепшы па прафесіі”!

12 Вер 2024

12 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк, у галоўнай бібліятэцы краіны адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства на званне “Лепшы па прафесіі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Верны сын Беларусі

13 Вер 2024

Званне Героя Савецкага Саюза Сцяпану Фёдаравічу Шутаву (1902–1963) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года “за ўмелае кіраванне часткамі брыгады пры фарсіраванні Дняпра і ў баях на плацдарме на поўнач ад Кіева” і Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 верасня 1944 года “за ўмелае камандаванне брыгадай у ходзе Яска-Кішынёўскай аперацыі”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Візіт дэлегацыі Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі

11 Вер 2024

11 верасня Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі на чале з рэктарам Станіславам Пракоф’евым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам