ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі – 25 гадоў!
Дзіцячы пакой запрашае

Закладка для кнігі

Закладка для кнігі
Іншыя навіны

На занятках серыі “Музейныя чытанні” маленькія ўдзельнікі зрабілі незвычайныя закладкі для кнігі.


Чытанне кніг – гэта адзін з самых дзейсных спосабаў інтэлектуальнага і культурнага развіцця дзяцей. Менавіта таму бібліятэка прапануе яго для правядзення іх вольнага часу. Каб забяспечыць добрае развіццё мовы і інтэлекту, з маленькім чалавекам трэба шмат гуляць, размаўляць і, вядома, чытаць. Чытанне кніг у музеі напаўняе новымі эмоцыямі і стварае сувязь паміж старажытнай і сучаснай кнігай.

У музеі кнігі на занятках ў рамках цыкла "Музейныя чытанні" дзеці разважалі пра карысць кнігі, слухалі казку "Снежны чалавек" Эвы Суса і Бенжамэна Шо, а таксама рабілі незвычайную закладку.

Адкуль хлопчыкі Уна і Макс зразумелі, што тата сустракаўся са Снежным чалавекам? Гэта падказала Сава!

Закладка ў выглядзе савы, створаная сваімі рукамі, застанецца на памяць ўдзельнікам чытанняў пра захапляльныя прыгоды хлопчыкаў ў заснежаных гарах.


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам