ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Не забываем летуцець...
В'етнамскія каласы Караткевіча

Загадкі без падглядкі

Загадкі без падглядкі
Іншыя навіны

25 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Загадкі без падглядкі”.

На мерапрыемстве дзеці акунуліся ў свет народнай творчасці. Усе дружна слухалі і чыталі прыказкі, пацешкі, з вялікім азартам разгадвалі мудрагелістыя загадкі. З непадробнай цікавасцю дзеці адгадвалі назвы казак па іх ўрыўках.

Усіх без выключэння натхніў на творчасць марафон малюнкаў “Каляровы свет”. Пазнаёміцца з творамі юных мастакоў можна на выстаўцы, прадстаўленай у дзіцячым пакоі.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі бібліятэкі.
Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам