ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З верай у дабро і чалавечнасць
90 гадоў на службе захавання культурнай спадчыны

З восені ў зіму з “Гадзінай музыкі”

З восені ў зіму з “Гадзінай музыкі”
Іншыя навіны

23 кастрычніка адбылося адкрыццё асенне-зімовага цыкла бясплатных публічных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”. Ужо традыцыяй стала адзначаць гэту падзею сустрэчай з музычнай капэлай “Cantus Alba Rutheniae” пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Галіны Паўлаўны Цмыг.

Лекцыя-канцэрт была прысвечана 200-годдзю выбітных дзеячаў беларускай культуры, кампазітараў Станіслава Манюшкі і Фларыяна Міладоўскага.

Артысты выканалі ўрыўкі Вастрабрамскай літаніі № 3 С. Манюшкі, Імшы Ф. Міладоўскага, а таксама творы М. Агінскага і Л. Сімаковіч, прысутныя пачулі гучанне аўтэнтычных беларускіх інструментаў ліры і гусляў. Разыначкай мерапрыемства стала сумеснае выкананне хорам і гледачамі песень С. Манюшкі.

Наступная лекцыя адбудзецца 31 кастрычніка а 15-й гадзіне.

Чакаем вас!

Праграма “Гадзіны музыкі”

Уваход свабодны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам