ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сацыяльная ахова грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у прававых актах Рэспублікі Беларусь
Часопісы чытаць – свет пазнаваць

З віртуальнай чытальнай залы – у горад над Сожам

З віртуальнай чытальнай залы – у горад над Сожам
Іншыя навіны

У рамках Года малой радзімы віртуальная чытальная зала запрашае пазнаёміцца з другім па велічыні горадам Беларусі – Гомелем. Дапамогуць у гэтым інфармацыйныя рэсурсы Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна, якой у красавіку 2019 года спаўняецца 100 гадоў з часу заснавання.

Шырокая інфармацыйная панарама горада над Сожам разгортваецца перад позіркам падарожнікаў-краязнаўцаў пры звароце да інфармацыйнага рэсурсу “Гомель: старонкі гісторыі”. Гідамі па гістарычнай прасторы горада выступаюць удзельнікі Гомельскага гарадскога краязнаўчага таварыства, якое дзейнічае пры бібліятэцы. З іх дапамогай прыхільнікі гісторыка-пазнавальнага турызму пазнаёмяцца з гісторыяй герба горада і археалагічнымі калекцыямі, якія захоўваюцца ў музеі “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”, перагартаюць старонкі ваенна-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай гісторыі горада, даведаюцца аб развіцці ў ім культуры і мастацтва, пазнаёмяцца з асобамі выбітных гараджан.

Горад – гэта людзі. Паўнатэкставая база даных “Гомель: імянныя вуліцы” змяшчае звесткі аб вуліцах, названых у гонар пісьменнікаў і паэтаў, Герояў Савецкага Саюза, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Фактаграфічная даведка пра вуліцу дапоўнена біяграфічнай і бібліяграфічнай інфармацыяй аб персоне, цікавымі фактамі і поўнымі тэкстамі публікацый. Камфортнасць выкарыстання рэсурсу забяспечваецца яго інтэграцыяй з пошукава-інфармацыйнай картаграфічнай службай Яндэкса.

Інфармацыйны рэсурс “Мастакі і пісьменнікі Гомеля” падрыхтаваны па матэрыялах мерапрыемстваў літаратурна-мастацкага салона бібліятэкі. У ім прадстаўлены паўнатэкставыя, ілюстрацыйныя і бібліяграфічныя матэрыялы, якія дазваляюць атрымаць яркае ўяўленне пра жанравую разнастайнасць твораў гомельскіх мастакоў і пісьменнікаў, даведацца пра творы, прысвечаныя Гомельшчыне і гораду Гомелю. Мастакамі яны выкананы ў жанрах гарадскога, індустрыяльнага або лірычнага пейзажу, літаратарамі – у паэтычных, празаічных, драматургічных творах і слоўніках, прысвечаных тапонімам Гомеля і яго ваколіц.

Краязнаўцам-бібліяфілам будзе цікавы і “Музей аўтографа”. Рэсурс адлюстроўвае аўтографы прадстаўнікоў самых разнастайных відаў дзейнасці на кнігах і іншых дакументах. Прыводзяцца тэксты дароўных надпісаў, іх фотавыявы, фактаграфічныя даведкі пра дарыльшчыкаў і акалічнасці дарэння.

Інфармацыйныя рэсурсы, створаныя з любоўю да роднага горада супрацоўнікамі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі г. Гомеля, дазволяць пабудаваць індывідуальныя турыстычныя маршруты на любы густ.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам