ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Запаветная прырода і яе насельнікі ў новай фотавыстаўцы бібліятэкі (+відэа)
Музыка ў нашых сэрцах

З Міжнародным днём музыкі!

З Міжнародным днём музыкі!
Іншыя навіны

У Міжнародны дзень музыкі прадстаўляем новы анлайн-рэсурс “Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Сёння ўвазе карыстальнікаў прадстаўлена каля 300 твораў беларускіх паэтаў і кампазітараў, якія заключылі аўтарскія дагаворы з бібліятэкай. Сярод аўтараў як вядомыя паэты і кампазітары, якія набылі заслужаны аўтарытэт у краіне і за мяжой, такія як Ігар Лучанок, Дзмітрый Смольскі, Андрэй Мдзівані і інш., так і зусім маладыя таленавітыя прадстаўнікі музычнага мастацтва, такія як Вячаслаў Пяцько, Мікіта Бельцюкоў, Аляксей Пілатаў і інш. Рэсурс змяшчае ноты розных па жанрах і тэматыцы музычных твораў, а таксама тэксты да песень. Тут народныя танцы і песні, оперы і мюзіклы, сімфоніі і сюіты, рамансы і рэп, патрыятычныя песні і калыханкі, духоўная музыка і многае іншае.

Асаблівае месца ў рэсурсе займаюць музычныя творы на вершы класікаў беларускай літаратуры: “Пахне чабор” П. Броўкі; “Восень”, “Родныя вобразы”, “Гэй вы, коні” Я. Коласа; “Ехаў князь” Я. Купалы; “Сінявокая ноч” М. Багдановіча; “Я сумую па Радзіме”, “Агеньчык”, “О, мой цудоўны край” У. Караткевіча; “Край залаты” Р. Барадуліна; “Ля светлафора” Г. Бураўкіна; “Да Нёмана” А. Міцкевіча і іншыя.

Кожны дакумент, прадстаўлены ў анлайн-рэсурсе “Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”, мае апісанне, у якое ўключаны звесткі пра аўтара, год стварэння, мову, прадметную галіну, від і жанр музычнага твора.

Дакументы можна гартаць паслядоўна ці адсартаваць па загалоўку, аўтару або годзе стварэння твора.

Для зручнасці карыстальнікаў масіў дакументаў дыферэнцыраваны па змесце і ў выніку выдзелены дзве калекцыі – “Ноты” і “Тэкст песень”.

Акрамя таго, у рэсурсе прадугледжана магчымасць ажыццяўлення шматаспектнага пошуку неабходных дакументаў па назве, аўтару, годзе стварэння, прадметнай рубрыцы і г.д.

У якасці пазнак для кожнага дакумента ўказаны назвы музычных інструментаў, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні твора. Таму рэсурс можа служыць добрай дапамогай пры навучанні ігры на тым ці іншым інструменце. Выкарыстоўваючы функцыю прагляду па пазнаках, можна выбраць неабходны музычны інструмент і лёгка адабраць музычныя творы, дзе ён выкарыстоўваецца.

Плануецца, што да канца 2020 года анлайн-рэсурс “Рукапісы сучасных беларускіх аўтараў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” будзе налічваць больш за 600 твораў 98 аўтараў.

Рэсурс будзе карысны гісторыкам, музыказнаўцам, выкладчыкам і студэнтам музычных устаноў, навучэнцам музычных школ і ўсім, хто цікавіцца беларускай музыкай на сучасным этапе.

Матэрыял падрыхтаваны начальнікам цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў Пшыбытка В.В.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам