ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Новая зямля” – у мінулым і будучым
Жанчыны Коласа

З любоўю да беларускай зямлі

З любоўю да беларускай зямлі
Іншыя навіны

2 лістапада а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца аўтарскі вечар расійскага вучонага і паэта Анатоля Яжова “З любоўю да беларускай зямлі”.


Мерапрыемства пройдзе напярэдадні Дня народнага адзінства Расіі.

Анатоль Мікалаевіч Яжоў – прэзідэнт Інстытута кіравання (г. Архангельск), член Саюза пісьменнікаў, Саюза журналістаў Расіі і Міжнароднай федэрацыі журналістаў, доктар эканамічных навук, прафесар.

Ён з’яўляецца аўтарам звыш 400 работ, апублікаваных у 17 дзяржавах, у тым ліку звыш 70 кніг. Акрамя работ па эканоміцы, юрыспрудэнцыі, педагогіцы, філасофіі, палітыцы, ім створаны мастацкія творы “Зовут тебя мечта”, “Дальние дали”, “Дорога к храму”, зборнікі вершаў, напісаных у рэдкім і складаным жанры рубаі, – “Черный лотос”, “Синяя роза”, “Китайский дракон”, “Я – с планеты Юпитер”.

Сустрэча завершыцца падпісаннем дамовы аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Інстытутам кіравання. Вучоны і паэт перадасць у дар Нацыянальнай бібліятэцы свае кнігі.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 23, 293 27 67, 293 27 56.

E-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам