ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Раман Матульскі аб праекце да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
З экскурсанта – у карыстальнікі. Праз 7 гадоў

З кагорты маладнякоўцаў: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя паэта У. Хадыкі

З кагорты маладнякоўцаў: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя паэта У. Хадыкі
Іншыя навіны

Прапануем вашай увазе новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, прысвечаны яшчэ аднаму сябру літаб’яднання “Маладняк”.

3 студзеня адзначалася 115-годдзе з дня нараджэння паэта і перакладчыка Уладзіміра Марцінавіча Хадыкі (1905–1940). Разам з партнёрамі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала новы раздзел да юбілею пісьменніка.

Паэт раскрыўся як пранікнёны лірык, здольны перадаць тонкія зрухі людскіх думак і пачуццяў. Пры ўсёй адметнасці паэзія У. Хадыкі ўвабрала многія супярэчлівыя рысы “Маладняка”, але ён адзін з першых у беларускай паэзіі пачаў вызваляцца ў другой палове 1920-х гг. ад “бурапеннасці”.

Пры жыцці аўтара выйшлі толькі тры зборнікі паэзіі – “Суніцы” (1926), “Выбраныя вершы” (1932), “Радасны будзень” (1935), – з поўнымі тэкстамі якіх можна азнаёміцца ў межах віртуальнага праекта. У самае апошняе, найбольш поўнае выданне твораў паэта “На ўзвеях дзён” (1986), укладзенае А.Л. Вераб’ём, увайшлі творы У. Хадыкі са зборнікаў і перыядычных выданняў 1926–1936 гг. Пісьменнік працаваў і як перакладчык, пераклаў творы М. Горкага, М. Шолахава, А. Чэхава і іншых аўтараў, пераклады таксама прадстаўлены ў праекце.

Асобная падборка дакументаў новага віртуальнага раздзела прысвечана літаратуразнаўчым даследаванням, творчасць аўтара грунтоўна разглядалася ў кнігах Р. Бярозкіна, М. Стральцова, М. Мішчанчука. Цікавасць выклікаюць успаміны пра таленавітага паэта яго сяброў па пяру – А. Зарыцкага, М. Хведаровіча, М. Сяднёва, С. Шушкевіча. Некаторыя з артыкулаў сучасных аўтараў алічбаваны і даступны чытачу.

У 1937 г. паэт быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі, апынуўся ў каменаломнях Навасібірскай вобласці, дзе і загінуў. Паводле ўспамінаў літаратараў – сяброў па высылцы С. Шушкевіча і М. Сяднёва, У. Хадыка працягваў пісаць і ў зняволенні, занатоўваў вершы на паперы для курэння, а потым скручваў яе і зашываў у каўнер кажуха.

Падраздзел “Фотагалерэя” змяшчае фотаздымкі і выявы дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Упершыню былі размешчаны некаторыя дакументы, якія да гэтага часу не публікаваліся.

З віртуальным раздзелам можна азнаёміцца на рускай і беларускай мовах. Яго прэзентацыя ў бібліятэцы адбылася 16 студзеня падчас Дня літаб’яднання “Маладняк”.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Семінар віртуальнай чытальнай залы ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце

28 Лют 2020

27 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў семінар “Выкарыстанне рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пры стварэнні інавацыйнага навукова-адукацыйнага асяроддзя ВНУ”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінары віртуальнай чытальнай залы ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

28 Лют 2020

27 лютага серыя семінараў віртуальнай чытальнай залы па прадстаўленні электронных рэсурсаў працягнулася ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Магчымасці выкарыстання віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлены ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце

27 Лют 2020

26 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў семінар "Сучасныя падыходы да павышэння эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння навуковай і адукацыйнай дзейнасці".

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

27 Лют 2020

26 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшоў семінар “Публікацыйная стратэгія вучонага”. Мерапрыемства было арганізавана БДУ сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй Clarivate Analytics.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”

27 Лют 2020

26 лютага на факультэце сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры кафедры тэорыі і практыкі перакладу ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Эпізоды мастацкага жыцця Віцебска на старонках газет

27 Лют 2020

Пры ўсіх неадназначных працэсах, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў палітычнай, духоўнай і культурнай сферах у 1917–1922 гг., ішлі станаўленне беларускага нацыянальнага выяўленчага мастацтва і фарміраванне шматнацыянальнай групы мастакоў.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

111