ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Скот Кэрал у “Клубе кніжных прафесараў”
Экскурсія да Дня маці

Юныя мастацтвазнаўцы на выстаўцы “Беларусь і Біблія”

Юныя мастацтвазнаўцы на выстаўцы “Беларусь і Біблія”
Іншыя навіны

Міжнародную выстаўку “Беларусь і Біблія” наведалі ўдзельнікі народнай мастацка-адукацыйнай студыі “У госці да Цюбіка” Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Прафесар Скот Кэрал прывітаў юных мастацтвазнаўцаў, распавёў шмат цікавага пра рукапісную кніжную культуру і падарыў на памяць сваю кнігу “Прыгоды вялікай Кнігі”.

Удзельнікі мастацкай студыі ўбачылі ў экспазіцыі старажытныя артэфакты, якія расказваюць пра станаўленне пісьмовых сістэм, развіццё працэсу вырабу кніг, друкарскую рэвалюцыю, ацанілі вялікую запатрабаванасць Бібліі, пераклады Святога Пісання на нацыянальныя мовы, даведаліся пра рукапісы, знойдзеныя ў пячорах, манастырах і нават масках мумій.

Пасля прагляду выстаўкі юныя мастацтвазнаўцы адзначылі, што аздабленне Бібліі – важны складнік біблейскай традыцыі. Мастацтва надае тэксту прыгажосць, форму, нярэдка палягчае яго разуменне ў працэсе чытання.


Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Навіны

Перапіска з Пушкіным і прыжыццёвыя выданні: літаратурная спадчына Адама Міцкевіча ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі

22 Сту 2019

У снежні споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння першага беларускага паэта-рамантыка Адама Міцкевіча. Нацыянальная бібліятэка Беларусі далучылася да святкавання і прадставіла ў Мінску і Маскве яркія кніжныя выстаўкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Лісты да Жазефіны”: навуковая і рамантычная кніга на аснове рукапісаў з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

21 Сту 2019

Бібліятэкай падрыхтавана навуковае выданне “Лісты да Жазефіны: ваенныя шляхі французскага афіцэра. 1805–1812”. Асноўнай гістарычнай крыніцай паслужылі лісты французскага афіцэра Шарля-Піліпа Фіта дэ Сусі да сваёй жонкі, якія зберагаюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новы відэаўрок па базе даных “Вучоныя Беларусі”

21 Сту 2019

Для карыстальнікаў, якія не маюць магчымасці наведаць нашу бібліятэку, падрыхтаваны відэаўрок па рабоце з базай даных “Вучоныя Беларусі”, які знаёміць з рэсурсам і асноўным алгарытмам пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інстытут Польскі ў Мінску – партнёр у арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

18 Сту 2019

Інстытут Польскі ў Мінску пацвердзіў падтрымку ў арганізацыі ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, дзякуючы якой чакаецца прыезд у Мінск выбітных прадстаўнікоў сучаснага польскага кнігазнаўства.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі