ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
3 гады праекту “Кропка Адліку”
Візіт міністра культуры і тэлерадыёвяшчаня Туркменістана

Юбілейная гімназічная навукова-практычная канферэнцыя

Юбілейная гімназічная навукова-практычная канферэнцыя
Іншыя навіны

23 студзеня ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХ Юбілейнай гімназічнай навукова-практычнай канферэнцыі.


Мерапрыемства арганізавана дзяржаўнай установай адукацыі “Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска”.

Навукова-практычныя канферэнцыі на базе Гімназіі № 1 праходзяць з 1990 года. У іх актыўны ўдзел прымаюць навучэнцы сталічных школ і гімназій. У рамках сёлетняй канферэнцыі было праведзена шэсць секцый па прадметах гуманітарнага цыклу. У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі прафесары, дактары навук вядучых ВНУ г. Мінска.

У адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінскага гарадскога інстытута адукацыі, упраўлення адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна. З уступным словам выступілі дырэктар Гімназіі № 1 імя Ф. Скарыны Н.У. Бушная, начальнік сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі С.І. Шарамецьеў, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Б.Ю. Норман.

Для ўдзельнікаў канферэнцыі была праведзена экскурсія па музеі кнігі, дзе ўвазе гасцей была прадстаўлена калекцыя рарытэтных выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам