У выніку сумеснай працы з калегамі з Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва электронная калекцыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўнілася электроннымі копіямі дадаткаў да газеты “Беларуская вёска” – “Чырвоны сейбіт”.
Дадзенае выданне выходзіла на тэрыторыі Беларусі толькі на беларускай мове з 1926 па 1928 гг. У літаратурна-мастацкім дадатку “Чырвоны сейбіт” падымаліся пытанні па літаратуры, культуры і мастацтве.
Чытачы могуць азнаёміцца з электроннымі копіямі ўнікальнага выдання ў памяшканні бібліятэкі.