ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У госці да Скарыны
Тэставы доступ да рэсурсу Elgaronline

Яркія фарбы "Васілька"

Яркія фарбы "Васілька"
Іншыя навіны

26 мая да Дня абароны дзяцей адбудзецца адкрыццё выстаўкі выяўленчай студыі "Васілёк" Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху.


Напярэдадні самога добрага свята – Міжнароднага дня абароны дзяцей – панарамную галерэю бібліятэкі ўпрыгожыць экспазіцыя з летняй назвай "Яркія фарбы «Васілька»".

Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, упраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама і Мінская абласная дзяржаўная спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху, у якой ужо 25 гадоў працуе мастацкая студыя "Васілёк".

За час існавання студыі яе юныя мастакі неаднаразова ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках дзіцячай творчасці, якія праходзілі ў Санкт-Пецярбургу, Маскве, гарадах Японіі, Германіі, Францыі, а таксама ў многіх галерэях і музеях Мінска.

На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 30 работ, выкананых у тэхніцы алейнага жывапісу. Наведвальнікі мерапрыемства змогуць атрымаць асалоду і прасякнуцца карцінамі, якія лепш чым словы распавядаюць аб настроі і жаданнях юных творцаў, іх асаблівым бачанні і ўспрыманні свету, прыгажосці прыроды.

У праграме адкрыцця – незвычайныя харэаграфічныя пастаноўкі, песні, якія суправаджаюцца жэстамі, выступленне тэатра пантамімы.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі "Панарама" (22-гі паверх).

Выстаўка будзе доўжыцца да 27 чэрвеня 2016 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам