ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
З роздумам пра чалавека
Імпрэза ў Міністэрстве замежных спраў да 200-годдзя Станіслава Манюшкі

Яркае завяршэнне цыкла лекцый пра беларускую музыку

Яркае завяршэнне цыкла лекцый пра беларускую музыку
Іншыя навіны

Яркім непаўторным вечарам завяршыўся цыкл бясплатных публічных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы” – сумеснага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Завяршальнае мерапрыемства прайшло з удзелам музычнай капэлы “Cantus Alba Rutheniae”.

Меладычныя гукі струннага квартэта, вакальныя творы, выкананыя прафесійным хорам, напаўнялі залу настроем надыходзячых святаў – Божага Нараджэння і Новага года.

Гледачам, якіх у гэты вечар было каля 100 чалавек, выпала магчымасць дакрануцца да скарбніцы нацыянальнай музычнай культуры – калядных песень і кантаў. Па традыцыі разам з хорам яны выканалі некалькі твораў.

Гукі нацыянальнага аўтэнтычнага інструмента – дуды, быццам покліч продкаў, ніколі не пакідаюць абыякавым ніводнага чалавека. Сюрпрызам для гледачоў стала прапанова артыста капэлы Яўгенія Салаўёва адгадаць знаёмыя ўсім мелодыі ў гэтым незвычайным выкананні.

Дзякуючы жывому кантакту з залай, калядным мелодыям і навагодняму настрою вечар быў напоўнены неверагодна цёплай, чароўнай атмасферай.

Не дзіўна, што ў канцы мерапрыемства гледачы шчыра дзякавалі артыстам капэлы за музычны падарунак. Прагучала шмат добрых слоў у адрас кіраўніка калектыву Галіны Паўлаўны Цмыг, а таксама ў адрас усіх тых, хто меў дачыненне да арганізацыі “Гадзіны музыкі”. Развітваючыся, госці выказвалі надзею на хуткую сустрэчу ў наступным сезоне.

“Гадзіна музыкі” будзе працягвацца. Сачыце за навінамі на партале. Да сустрэчы ў новым годзе!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам