ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гайд у дапамогу журналісту
Успаміны. Пісьменніца Лідзія Арабей: Не трэба здзяйсняць гераічных подзвігаў, трэба проста не рабіць гадасцяў

Янка Брыль: “Калі далёка ад дому, вельмі хораша бачыцца на планеце сваё роднае”

Янка Брыль: “Калі далёка ад дому, вельмі хораша бачыцца на планеце сваё роднае”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі аказвае падтрымку аб’яднанням беларускай дыяспары ў замежных краінах у рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.

Мы садзейнічаем распаўсюджванню інфармацыі пра нашу краіну, папулярызацыі інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце яе гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны.

У чэрвені нацыянальна-культурным арганізацыям і аб’яднанням беларусаў Украіны (г. Дняпро, Кіеў, Львоў, Адэса, Чарнігаў і інш.) былі перададзены 200 асобнікаў твораў класікаў беларускай мастацкай літаратуры, а таксама выданні па гісторыі і культуры нашай краіны.

Вялікую дапамогу ў перадачы і дастаўцы літаратуры ва Украіну бібліятэцы аказала пасольства Беларусі ў гэтай краіне. Выказваем нашу шчырую падзяку пасольству.

Запрашаем да супрацоўніцтва прыватных асоб, выдавецтвы і арганізацыі, якія валодаюць цікавымі выданнямі пра нашу краіну. Звяртаемся таксама да аб’яднанняў беларусаў замежных краін, зацікаўленых у атрыманні беларускай літаратуры, далучыцца да дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

9 Ліп 2020

Вядомы музыка, краяўзнаўца, пісьменнік Юры Несцярэнка дэбютаваў як дзіцячы аўтар: у мінскім выдавецтве “Каўчэг” выйшла яго кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове “Чароўныя назвы”.

Навіны бібліятэк

Па Мазырскім краі – віртуальна ў летні дзень

8 Ліп 2020

Краязнаўчы напрамак сваёй дзейнасці працягвае Мазырская цэнтральная раённая бібліятэка імя А. С. Пушкіна Гомельскай вобласці. Яна прадаставіла віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адразу некалькі сваіх рэсурсаў пра край.

Бібліятэка анлайн

Інтэрв’ю з гендырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі да Дня Незалежнасці

7 Ліп 2020

А вы ведалі, што Беларусь займае 10-е месца ў свеце па колькасці бібліятэк на мільён насельніцтва? Да Дня Незалежнасці здымачная група тэлеканала АНТ прыехала ў беларускі храм кнігі, каб сустрэцца з яго кіраўніком.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

7 Ліп 2020

7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка, што паміж Мінскам і Маладзечна, нарадзіўся Янка Купала. Звычайны беларускі хлапец з танклявымі рысамі твару мог паўтарыць лёс свайго бацькі – дробнага шляхціца, які жыў з арэнды зямлі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на міжрэгіянальным круглым стале “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”

7 Ліп 2020

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі 3 ліпеня 2020 года ў Пензенскай абласной бібліятэцы імя М. Ю. Лермантава ў фармаце анлайн адбыўся XII Міжрэгіянальны круглы стол “Метадычная служба рэгіянальных бібліятэк у сучасных умовах”, удзел у якім Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыняла ўпершыню.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111