ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Права ў сферы медыцыны: асаблівасці, праблемы, перспектывы
Літаратурныя лекі з бібліяаптэкі…

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)

“Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” – выстава ў музеі кнігі (+відэа)
Іншыя навіны

22 ліпеня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставы “Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей”, на якой упершыню дэманструюцца разам аўтэнтычныя сведчанні пра знакамітага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Jan_Barszczewski-6.jpg

Упершыню ў Мінску можна пабачыць нядаўна адшуканую пахавальную пліту Яна Баршчэўскага. Таксама на выставе прадстаўлены каштоўныя кнігі з фондаў бібліятэкі – аўтэнтычныя прыжыццёвыя выданні пісьменніка: зборнік “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1844–1846), альманах “Незабудка” (1840–1844) і іншыя вельмі каштоўныя выданні.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. Ён распавёў аб спадчыне Яна Баршчэўскага і падкрэсліў важнасць папулярызацыі рэдкіх выданняў беларускага пісьменніка.

Прадстаўнік Фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл Міхаіл Рыбакоў расказаў пра адшуканае надмагілле Яна Баршчэўскага ў горадзе Чуднаў (Жытомірская вобласць, Украіна), а таксама падзякаваў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за магчымасць прадставіць артэфакт у экспазіцыі музея кнігі для шырокага кола наведвальнікаў.

Галоўны захавальнік фондаў Музея баявой садружнасці (г.п. Расоны) Сяргей Салаўёў падкрэсліў значнасць асобы Яна Баршчэўскага для Беларусі і яго малой радзімы­ – Расоншчыны.

У пачатку і напрыканцы мерапрыемства гучала жывая музыка ў выкананні Аляксандра Свірскага, кіраўніка беларускага народнага фальклорнага ансамбля “Вербіца”.


Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 29 ліпеня 2021 г.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам