ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Мы зарунелі на беларускіх загонах”: раннія творы маладнякоўцаў у беларускіх газетах 1917–1922 гг.
Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры

Які лёс беларускіх прыватных бібліятэк?

Які лёс беларускіх прыватных бібліятэк?
Іншыя навіны

Зборнік “Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк” выйшаў у свет у пачатку года. У ім сабраны гісторыі прыватных кніжных калекцый Беларусі пачынаючы з XVI стагоддзя. Гэтыя гісторыі гучаць досыць рэдка, пра іх мала хто ведае, аднак гэта толькі павялічвае той інтарэс, які ўзнікае пры іх прачытанні.

Зборнік апавядае пра кнігазборы Радзівілаў, Сапег, Храптовічаў, Гутэн-Чапскіх, Пуслоўскіх-Красінскіх. Якія кнігі чытаў тата Максіма Багдановіча? Якую бібліятэку паспелі сабраць браты Каліноўскія? У зборніку апісаны бібліятэкі Саламона Рысінскага, Уладзіслава Сыракомлі, Ігната Дамейкі і іншых беларускіх гістарычных асоб.

Чаму неабходна даследаваць гісторыю кнігазбораў? Кнігазборы акумуліруюць інфармацыю, неабходную для ўразумення гісторыі, грамадскай думкі, культурных кантактаў, для ўзнаўлення рэпертуару і шляхоў міграцыі беларускай кнігі, для даследавання жыцця і дзейнасці асобных людзей. Даследаванне беларускіх кнігазбораў – гэта аднаўленне важнай крыніцы для вывучэння нацыянальнай гісторыі і культуры, сапраўднае вяртанне нашай спадчыны.

Аўтары артыкулаў зборніка – усе дасведчаныя і таленавітыя кнігазнаўцы і гісторыкі – змаглі не толькі з навуковай дакладнасцю распавесці пра бібліятэкі выбітных мясцовых родаў, але і перадаць захопленасць сваёй справай. Складальнік зборніка – вядомы кнігазнавец, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Таццяна Іванаўна Рошчына.

У праграме “Контуры” на АНТ да Дня бібліятэк 2019 зборнік “Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк” адзначылі як адзін з найцікавейшых гістарычных выданняў.

Зборнік “Рэха беларускіх кнігазбораў: лёсы прыватных бібліятэк” можна набыць па падпісцы альбо купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе бібліятэкі каля галоўнага ўвахода.

Змест зборніка

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам