ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прэзентавалі выданне пра партызанскі рух
Цяпер больш кніг пра Іран!

Як знайсці дакладную інфармацыю ў інтэрнэце

Як знайсці дакладную інфармацыю ў інтэрнэце
Іншыя навіны

Большасць карыстальнікаў пры пошуку інфармацыі ў інтэрнэце абмяжоўваюцца запытам да папулярных пошукавых сістэм. Пры напісанні навуковых прац часта гэтага недастаткова.

У адкрытым доступе прадстаўлена мноства аўтарытэтных інфармацыйных рэсурсаў – “пошукавікі” навуковай інфармацыі, базы даных, “навігатары” па спасылках, архівы часопісаў, спецыялізаваныя сайты, рэпазіторыі і г.д., якія дапамагаюць знайсці неабходную інфармацыю (у тым ліку з поўным тэкстам), якая не трапляе ў вынікі звычайнага пошуку. З гэтымі рэсурсамі, методыкай пошуку ў іх, а таксама з асаблівасцямі складання пошукавых запытаў можна пазнаёміцца на занятках “Школы даследчыка”, прысвечаных пошуку навуковай інфармацыі ў інтэрнэце.

19 лістапада спецыялісты аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання бібліятэкі правялі практычныя заняткі для студэнтаў 1 курса факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. На трэнінгу будучыя эканамісты не толькі азнаёміліся з прадстаўленай інфармацыяй пра рэсурсы інтэрнэту, але і змаглі на практыцы замацаваць атрыманыя веды, ажыццявіўшы пошук па сваіх тэмах.

У рамках заняткаў студэнты таксама азнаёміліся з аглядам асноўных ліцэнзійных электронных рэсурсаў па эканоміцы, якімі валодае бібліятэка.

Запрашаем усіх зацікаўленых на групавыя бясплатныя заняткі “Школы даследчыка”. Па дамоўленасці магчыма правядзенне выязных заняткаў на тэрыторыі навучальных устаноў.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 39, 293 27 40.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання.

Навіны

Выкладчыкі раяць: што чытаць, каб не забыць сваю англійскую, нямецкую і нават чэшскую мову

24 Ліс 2017

У сучасным свеце без ведання замежных моў не абысціся. Але колькі б намаганняў мы ні прыкладалі вывучаючы мовы, наша памяць з часам бязлітасна пазбаўляецца ад усяго слоўнікавага запасу, варта хоць на месяц перастаць практыкавацца. Дык што ж рабіць? Адказ: чытаць, вядома. Выкладчыкі моўнай школы LinguaLand склалі для вас выдатную падборку кніг, якія не толькі падтрымаюць ваш узровень ведаў, але і захопяць самой гісторыяй. Так што хапайце слоўнікі і свае чытацкія білеты: мы ідзём вучыцца!

Аўтарскі погляд

24 лістапада спаўняецца 80 гадоў Тамары Канстанцінаўне Радзевіч, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы

24 Ліс 2020

Тамара Канстанцінаўна нарадзілася ў горадзе Мінску ў сям'і служачага. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, бацька Тамары пайшоў на фронт, а маці з сям’ёй вымушана была эвакуіравацца на Урал. Як і многія жыхары Беларусі, дзяўчынка перажыла ўсе жахі вайны.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

21 лістапада спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Уладзіміравіча Сцепанюка, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1961 па 1968 год

21 Ліс 2020

Нарадзіўся Фёдар Уладзіміравіч у 1905 г. у в. Чэрск Брэсцкага раёна Беларускай ССР. Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. ён з бацькамі пераехаў у с. Яфімаўка Бузулукскага павета Самарскай губерні. Там ужо з 11-гадовага ўзросту Фёдар на працягу 5 гадоў працаваў пастухом па найму.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111