ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Анлайн-семінар “РЗЭК бібліятэк Беларусі і новыя партнёры”
Урокі па тэме “Мастацтва” ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі

Як у Полацку знаходзілі “коцікаў” на сценах царквы

Як у Полацку знаходзілі “коцікаў” на сценах царквы
Іншыя навіны

2 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася публічная лекцыя “Крыніцы гістарычнай памяці”, прысвечаная Году гістарычнай памяці.

Маці беларускай эпіграфікі – менавіта так называюць калегі сённяшнюю выступоўцу  Іну Калечыц, дацэнта кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, кандыдата гістарычных навук, эпіграфіста. Яна прадставіла тэму “Графіці Полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы”, падзяліўшыся з прысутнымі сваім каштоўным вопытам і цікавымі фактамі пра графіці самага старажытнага храма Беларусі.

Іна Леанідаўна – аўтар манаграфіі пра царкоўныя графіці, удзельніца рэстаўрацыйных і навукова-праектных работ старажытнай Спасаўскай царквы ў Полацку і ведае амаль усё пра 4 000 унікальных графіці гэтай царквы. Надпісы ў самым старажытным храме Беларусі сустракаюцца паўсюль: у алтары, ахвярніку, дыяканніку і нават у аркасоліях. Самы ранні запіс датаваны 1189 годам, а самы позні – 1832-м. Графіці дапамаглі вызначыць першую назву царквы, якая зафіксавана ў “Жыцці”, – Святы Спас.

Kocik.jpgУ надпісах згадваюцца гістарычныя асобы. Напрыклад, тры полацкія ігуменні, якіх мы не ведаем ні па якіх іншых крыніцах, а таксама імёны епіскапаў, святароў, вялікай княгіні Ульяны, жонкі Альгерда. Самымі цікавымі лічацца побытавыя надпісы і запісы-алфавіты, якія рабілі святары, а таксама служкі і панамары – маладыя хлопцы, якія ўдзельнічалі не ва ўсім богаслужэнні. У вольны час яны прадрапвалі надпісы і малюнкі ў ахвярніку: на паўднёвай сцяне ёсць бусел, паўлін, плеценыя арнаменты і пачвары. У царкве знаходзяцца самыя раннія выявы катоў на тэрыторыі Беларусі.

Яшчэ адзін факт, на які звярнула ўвагу лектар, – гэта інструменты, з дапамогай якіх ствараліся малюнкі: “На сценах пісалі рэчамі, што мелі пад рукой. Напрыклад, пісалам – прыладай для пісьма: з аднаго боку завостраны стрыжань, з другога – лапатачка, каб пісаць па воску і заціраць. Таксама пісалі іголкай – тады запісы вельмі тоненькія, ледзь-ледзь бачныя. Рабілі запісы і нажом – у такіх неахайныя, рваныя абрысы. А студэнты – такое ўражанне, што яны насілі з сабой “кружалы” – цыркулі, бо сустракаецца шмат ідэальна роўных акружнасцей”.

На лекцыі прысутнічалі навукоўцы, студэнты, краязнаўцы, журналісты, бібліятэкары, зацікаўленыя гісторыяй і культурай краіны.

Наступная сустрэча адбудзецца для ўсіх жадаючых 9 лютага а 15-й гадзіне ў зале адукацыйных тэхналогій. Лектар – Леў Казлоў, кандыдат гістарычных навук, знакаміты даследчык старажытных беларускіх карт, гісторык, перакладчык, аўтар фундаментальных прац па гісторыі беларускай картаграфіі, складальнік гістарычных атласаў і збораў даўніх карт, выступіць з тэмай “Беларусь на старажытных картах”.

Запісы мінулых лекцый і жывыя трансляцыі наступных можна глядзець на канале YouTube ў графе “Трансляцыі” па адрасе https://www.youtube.com/c/BelarusBook/videos.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам