ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Фонд бібліятэкі папоўніўся каштоўнымі выданнямі
Небяспечныя сеткі: аб праблеме камп'ютарнай залежнасці

Як стваралася і як працуе галоўная бібліятэка рэспублікі

Як стваралася і як працуе галоўная бібліятэка рэспублікі
Іншыя навіны

Архітэктура Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі перавярнула ўяўленні аб тым, як павінна выглядаць галоўнае кнігасховішча краіны. Форма ромбакубаактаэдра, вынайдзеная Леанарда да Вінчы, складаная і адначасова эфектная, таму не дзіўна, што “алмаз ведаў” увайшоў у рэйтынг 100 архітэктурных шэдэўраў свету.

У бібліятэцы захоўваецца больш за 10 млн дакументаў. Для скарбаў фонду ствараецца асаблівы мікраклімат, а для наведвальнікаў – камфортныя ўмовы. Пры гэтым велізарны механізм працуе зладжана і бясшумна, таму нішто не перашкаджае нашым чытачам апускацца з галавой у свет ведаў.

Пра тое, як стваралася галоўная бібліятэка краіны, у інтэрв’ю для тэлеканала АНТ распавёў адзін з архітэктараў будынка Віктар Крамарэнка.

Убачыць тэхнічны бок бібліятэкі, утоены ад вачэй чытачоў, можна ў праграме “Наше утро”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам