ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жанчыны ў гісторыі: вялікія, знакамітыя, цудоўныя
Экскурсія па творчасці Марка Шагала

Як прайсці ў бібліятэку? Турыстычны відэадаведнік – у дапамогу

Як прайсці ў бібліятэку? Турыстычны відэадаведнік – у дапамогу
Іншыя навіны

Дарогу да галоўнай скарбніцы краіны добра ведаюць жыхары Мінска – бліскучы “дыямент” упрыгожвае адзін з галоўных сталічных праспектаў. А вось для турыстаў з усяго свету пошукі галоўнай славутасці горада могуць аказацца сапраўдным квэстам.

Цяпер на дапамогу доўгачаканым гасцям прыйдуць не толькі нашы спагадлівыя людзі, але і “Турыстычны відэадаведнік” – серыя ролікаў аб цікавостках беларускага турызму для адкрытага доступу на канале YouTube.

Не выпадкова адзін з першых ролікаў аўтар праекта Андрэй Гузель прысвяціў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – візітнай картцы турыстычнага Мінска. Падчас інтэрв’ю з дырэктарам бібліятэкі Раманам Матульскім вядучы даведаўся ўсе самыя цікавыя факты пра “алмаз ведаў”, наведаў святая святых – кнігасховішча і нават уласнаручна выканаў чытацкі заказ.

На сённяшні дзень ролік ужо набраў 1,5 тыс. праглядаў. А значыць, такая колькасць чалавек даведалася пра “беларускі дыямент”, яго ўнікальны дзесяцімільённы фонд, музей кнігі, самыя рэдкія і каштоўныя выданні, якія захоўваюцца ўжо некалькі соцень гадоў.

Што засталося за кадрам, спытаеце вы? Нічога! Атрымаўся максімальна адкрыты, “лайтовы” і вельмі пазнавальны не толькі для турыстаў, але і для беларусаў, ролік.

Глядзіце яго на YouTube і дзяліцеся з сябрамі!


Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам