ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да Дня работнікаў культуры супрацоўнікі бібліятэкі атрымалі заслужаныя ўзнагароды
Пяць кніжак на выходныя

Як навучаць педагогаў?

Як навучаць педагогаў?
Іншыя навіны

11 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася секцыя для дырэктараў беларускіх педагагічных каледжаў “Актуальныя пытанні падрыхтоўкі педагагічных кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй”.

Мерапрыемства прайшло ў рамках Рэспубліканскіх педагагічных чытанняў “Сярэдняя спецыяльная адукацыя: традыцыі і інавацыі”.

У ходзе секцыі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава выступіла з дакладам “Інфармацыйная культура вучняў: падыходы да фарміравання”.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі стратэгіі развіцця сярэдняй спецыяльнай педагагічнай адукацыі, інфармацыйную культуру вучняў, абнаўленне зместу адукацыйных праграм і іншыя аспекты падрыхтоўкі педагагічных кадраў.

У канцы секцыі гасцей чакала аглядная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам сувязяў з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам