ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб'яднанне публічных і школьных бібліятэк
Прэзентацыя і перадача ў дар унікальных выданняў

Я роду свайму ў пояс пакланюся

Я роду свайму ў пояс пакланюся
Іншыя навіны

17 чэрвеня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца творчы вечар “Я роду свайму ў пояс пакланюся”, прымеркаваны да 60-годдзя вядомага этнакультуролага Івана Крука.


Пад час імпрэзы ў гонар Івана Крука госці дазнаюцца пра яго ўнікальныя работы ў галіне этназнаўства. Нацыянальная бібліятэка прадставіць увазе прысутных 15 манаграфій вучонага і мноства твораў вуснай народнай творчасці, запісаных ім у падарожжах па ўсіх куточках нашай краіны.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»”.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Да 60-годдзя беларускага вучонага-фалькларыста, культуролага і педагога Івана Іванавіча Крука з 10 чэрвеня па 20 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць выстаўка “Шануючы законы продкаў”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам