ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дыялог культур у шматпалярным свеце
У бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Захаванне гістарычнай памяці – умова захавання міру”

XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні
Іншыя навіны

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыліся XXVIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні “Хрысціянства ў Беларусі: гісторыя, тэалогія, традыцыі”, прымеркаваныя да 1030-годдзя Праваслаўнай царквы на беларускіх землях.

Больш чым за чвэрць стагоддзя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні сталі ўнікальнай пляцоўкай для абмеркавання навуковых пошукаў у сферы гуманітарных ведаў, абмеркавання праблем міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу, хрысціянскай духоўнасці і яе значэння для сучаснага свету.

Адкрыў форум Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўдзельнікаў чытанняў павітала генеральны дырэктар Аксана Юр’еўна Кніжнікава. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі навуковай і культурнай грамадскасці, кіраўнікі навукова-метадычных і адукацыйных інстытутаў, устаноў культуры краіны, выкладчыкі, аспіранты і студэнты дзяржаўных і царкоўных устаноў адукацыі, прадстаўнікі духавенства.

Удзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы, духоўна-маральныя асновы беларускай культуры, сучасныя сацыяльна-эканамічныя праблемы ў святле хрысціянскага вучэння і шляхі развіцця сучаснага багаслоўя.

Нацыянальная бібліятэка прадставіла гасцям лепшыя факсіміле рукапіснай і друкаванай спадчыны са сваіх фондаў: Слуцкае Евангелле, Тураўскае Евангелле, Жыціе Еўфрасінні Полацкай.

Арганізатары XXVIII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла, Інстытут тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінская духоўная акадэмія імя свц. Кірылы Тураўскага, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі.

18 мая канферэнцыя працягне працу на пляцоўках Інстытута тэалогіі БДУ, Мінскай духоўнай акадэміі, Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам