ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
5 гадоў новаму будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сістэмныя расстаноўкі па Берту Хелінгеру: новы метад у псіхалогіі і духоўнай практыцы

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Крым”

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Крым”
Іншыя навіны

З 4 па 12 чэрвеня прадстаўнікі бібліятэк, інфармацыйных цэнтраў, кнігагандлёвых і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь узялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі “Крым-2011”.


Канферэнцыя “Крым-2011: Бібліятэкі і інфармацыйныя рэсурсы ў сучасным свеце навукі, культуры, адукацыі і бізнесу” прайшла ў г. Судаку і шэрагу іншых гарадоў Крыма.

Тэма канферэнцыі была сфармулявана як “Бібліятэкі ў новым дзесяцігоддзі інфармацыйнага стагоддзя: удасканальваючы тэхналогіі і развіваючы супрацоўніцтва”. У яе рабоце ўзялі ўдзел каля 1 000 спецыялістаў з 27 краін.

Асноўнымі праблемна-тэматычнымі кірункамі работы канферэнцыі сталі: сусветная інфармацыйная інфраструктура, міжбібліятэчная кааперацыя і праекты міжнароднага супрацоўніцтва; нацыянальныя бібліятэкі і нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы; узаемадзеянне бібліятэк, кнігавыдаўцоў і кніжнага рынку; электронныя бібліятэкі і электронныя рэсурсы; аўтаматызаваныя бібліятэчныя сістэмы і інфармацыйныя тэхналогіі і інш.

Беларуская дэлегацыя была прадстаўлена кіраўнікамі і спецыялістамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі, навуковай бібліятэкі БНТУ, бібліятэкі БДУ культуры і мастацтваў, Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Пасольства ЗША ў Беларусі, СТАА “Трэграс”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам