ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Палітра свабодных гукаў
Перадача ў дар кніг, вывезеных з тэрыторыі Беларусі ў гады вайны

XVII Міжнародная канферэнцыя “Крым-2010”

XVII Міжнародная канферэнцыя “Крым-2010”
Іншыя навіны

Прадстаўнікі бібліятэк, інфармацыйных цэнтраў, кнігагандлёвых і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь узялі ўдзел у XVII Міжнароднай канферэнцыі “Крым-2010”.


Канферэнцыя “Крым-2010: Бібліятэкі і інфармацыйныя рэсурсы ў сучасным свеце навукі, культуры, адукацыі і бізнесу” прайшла ў г. Судак і шэрагу іншых гарадоў Крыма з 5 па 13 чэрвеня 2010 г.

Тэма канферэнцыі: “Роля бібліятэк у павышэнні ўзроўню інфармацыйнай культуры і захаванні культурнай спадчыны ў сучасных умовах развіцця грамадства”.

У цэнтры ўвагі былі пытанні стварэння і функцыянавання электронных бібліятэк, карпаратыўных бібліятэчна-інфармацыйных сістэм, праблемы сучаснага бібліятэказнаўства і інфарматыкі, а таксама пытанні работы бібліятэк ва ўмовах узмацнення жорсткасці законаў аб ахове аўтарскіх праў.

Беларуская дэлегацыя ў складзе 19 чалавек была прадстаўлена кіраўнікамі і спецыялістамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі НАН Беларусі, Мінскай абласной бібліятэкі, навуковай бібліятэкі БНТУ, бібліятэкі БДУ культуры і мастацтваў, Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Пасольства ЗША ў Беларусі, прыватнага прадпрыемства “Сіс інжынірынг”, ЗАТ “Делсар”, кампаніі “Новое знание”, СТАА “Трэгросс”.

Ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на канферэнцыі выступалі намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Т.В. Кузьмініч з дакладам "Фактаграфічныя базы даных, якія генерыруе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, як крыніца інфармацыі пра нацыянальныя аб’екты" (семінар “Захаванне культурнай спадчыны”) і начальнік інфармацыйнага цэнтра А.А. Шарамецьева з дакладам на тэму "Вопыт арганізацыі і прававое забеспячэнне кантэнту электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" (секцыя “Электронныя бібліятэкі”).

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам