ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Правы чалавека: сучаснасць і перспектывы
Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве

XIV кніжны кірмаш "Антэна 2007"

Іншыя навіны

6 снежня 2007 года ў Варшаўскім Палацы навукі і культуры адбылося афіцыйнае адкрыццё XIV кніжнага кірмашу "Антэна 2007".



Да яго ўдзелу былі прыцягнуты больш за 100 выдавецтваў з Польшчы і суседніх краін. Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена стэндам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках кірмашу прайшоў круглы стол "Сітуацыя нацыянальных бібліятэк Цэнтральнай і Усходняй Еўропы на фоне сусветных тэндэнцый выкарыстання найноўшых тэхналогій пры абслугоўванні чытачоў".

У пасяджэнні круглага стала ўдзельнічалі кіраўнікі нацыянальных бібліятэк Беларусі, Германіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Славакіі, Украіны, Чэхіі, Эстоніі. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Германіі, Старшыні Канферэнцыі нацыянальных бібліятэк Еўропы (CENL) сп-ні Элізабэт Нігеман. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі наступныя праблемы:
  • рэтраканверсія нацыянальнай пісьмовай спадчыны і будучыня нацыянальных бібліятэк;
  • бібліяграфічная рэгістрацыя нацыянальных даменаў;
  • правілы фінансаванні праектаў па алічбоўцы;
  • аўтарскае права і агульны доступ да дакументаў праз Інтэрнэт.

З беларускага боку ў рабоце круглага стала прыняў удзел дырэктар НББ праф. Р.С. Матульскі, які ў сваім выступленні распавёў аб ходзе рэтраканверсіі картачных каталогаў НББ, развіцці сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі, алічбоўцы фондаў і стварэнні электроннай бібліятэкі. Падчас перамоў таксама былі разгледжаны пытанні ўдзелу НББ у праектах Канферэнцыі нацыянальных бібліятэк Еўропы (CENL) па стварэнні еўрапейскай віртуальнай бібліятэкі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам