ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра выстаўку “Мінская мазаіка” – у эфіры тэлеканала “СТВ”
Рэсурсы бібліятэк Магілёўскага краю аб асветніках і выдаўцах

XI Львоўскі міжнародны бібліятэчны форум

XI Львоўскі міжнародны бібліятэчны форум
Іншыя навіны

15 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё XI Львоўскага міжнароднага бібліятэчнага форуму, асноўная тэма якога – “Бібліятэкары: хто мы ёсць?”.

Арганізатарамі форуму з’яўляюцца Украінская бібліятэчная асацыяцыя і “Форум выдаўцоў”. Форум – гэта месца сустрэчы кіраўнікоў і вядучых спецыялістаў бібліятэк, навукоўцаў, выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, выдаўцоў, аўтараў, чытачоў, правайдэраў інфармацыйных паслуг, сяброў і партнёраў Украінскай бібліятэчнай асацыяцыі.

У першы дзень працы форуму адбыўся семінар “Стварай культуру: бібліятэчныя інавацыйныя паслугі”, у якім прынялі ўдзел спецыялісты з Украіны і Беларусі. Таццяна Сапега, загадчыца сектара навукова-праектнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выступіла з прэзентацыяй інавацыйнай паслугі па папулярызацыі кніжнай спадчыны для дзяцей, якая ажыццяўляецца ў межах праекта “У госці да кніг”.

Форум пройдзе ў межах 27-га BookForum 15–20 верасня 2020 г. у анлайн-фармаце.

16.09.2020_forum_il.jpg

Ужо толькі па назвах мерапрыемстваў у праграме можна зрабіць выснову, што на форуме ўздымаюцца актуальныя і цікавыя прафесійныя пытанні:

  • Пленарнае пасяджэнне “Бібліятэкар: непрагаворанае і неўсвядомленае”
  • Дыскусія “Універсітэцкія бібліятэкары – хто мы ёсць…”
  • Круглы стол “Бібліятэкары альбо ... ??? Каго і як рыхтуюць сучасныя ўстановы вышэйшай адукацыі”
  • “Кніжны клуб” і іншыя дзейсныя фарматы прасоўвання чытання ад Украінскага інстытута кнігі
  • Флэш-семінар “Імідж бібліятэкара ў адукацыйнай прасторы: злом стэрэатыпаў”
  • Печа-куча “Бібліятэкар: выйсці за межы” (дыстанцыйныя паслугі бібліятэк ва ўмовах каранціну)
  • “Маннергейм” ментальны: перформанс
  • Відэазапісы: “Бібліятэкар лічбавай эпохі: у лабірынце адлюстраванняў”, “Мастацтва быць бібліятэкарам у часы крызісу” і “Дыялог пра бібліятэкі і бібліятэкараў”
  • Вечарына ў музычна-паэтычным рытме “Шалёна нечаканыя бібліятэкары”.

Праграма 27 BookForum даступна на сайце bookforum.ua.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

У бібліятэцы прайшоў творчы вечар Пятра Краўчанкі

28 Вер 2020

25 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў творчы вечар “З Беларуссю ў сэрцы: людзі, гады, жыццё” Пятра Кузьміча Краўчанкі, вядомага беларускага палітыка і дыпламата.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навучым шукаць інфармацыю

28 Вер 2020

Пачынаецца новы навучальны год. Для навучання пошуку інфармацыі і адаптацыі да ўмоў працы ў нашым будынку мы праводзім па папярэдніх заяўках бясплатныя групавыя заняткі. На занятках можна навучыцца карыстацца разнастайнымі рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – ад простага пошуку ў электронным каталогу да працы з базамі даных і Інтэрнэтам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111