У “Клубе кніжных прафесараў” адбыліся заняткі “Рукапісная кніга”.
Удзельнікі змаглі не толькі тэарэтычна пазнаёміцца са старадаўнімі матэрыяламі для пісьма, але і на практыцы ўзнавіць сам працэс.
На занятках "прафесары" пісалі на васкавых таблічках (васкоўках) з дапамогай пісала. Нібыта вельмі проста. Аднак, заціраць і выраўніваць напісанае, рыхтаваць васкавую паверхню да новага запісу – працэс складаны, патрабуе сілаў і цярпення. На занятках юныя даследчыкі пазнаёміліся з гісторыяй беларускай рукапіснай кнігі і змаглі пагартаць факсімільныя выданні айчынных рукапісных помнікаў – Полацкага і Слуцкага Евангелій. Дзеці атрымалі ўяўленне пра асаблівасці мастацкага афармлення рукапіснай кнігі.
Асаблівая ўвага была нададзена буквіцы як элементу афармлення тэксту. Буквіцу ставілі напачатку тэксту, рабілі яе вялікага памеру і багата расквечвалі разнастайным арнаментам. Яе раней вельмі часта пісалі чырвоным колерам. Адсюль і пайшло паняцце “чырвоны радок” – пачатак абзаца.
Удзельнікі заняткаў атрымалі магчымасць уключыцца ў творчы працэс і стварыць сваю ўнікальную першую літару. Дзеці самі малявалі буквіцу і такім чынам станавіліся актыўнымі прадаўжальнікамі рукапіснай традыцыі.
Чытайце таксама:
- У “Клубе кніжных прафесараў” вывучалі формы і матэрыялы кнігі
- Заняткі 2-га курса “Клуба кніжных прафесараў”
- Стартавалі заняткі 1-га курса “Клуба кніжных прафесараў”
- Выпускны ў “Клубе кніжных прафесараў”
- Францыск Скарына вачыма дзяцей
- Алесь Суша – госць “Клуба кніжных прафесараў”
- У “Клубе кніжных прафесараў” вывучалі спадчыну Францыска Скарыны
- Ёган Гутэнберг у “Клубе кніжных прафесараў”
- "Рукапісная кніга" ў "Клубе кніжных прафесараў"
- "Кніжныя прафесары" вывучалі структуру кодэкса
- Узнагароджанне юных удзельнікаў праекта
- Творчае заданне “Нацыянальная бібліятэка Беларусі – дома”
- Кніжная культура Радзівілаў
- У “Клубе кніжных прафесараў” дзеці стваралі папяровыя цуды
- Бамбукавыя скруткі сваімі рукамі
- Стартавалі заняткі ў "Клубе кніжных прафесараў"
- Трэнд сезона – “Клуб кніжных прафесараў”
- Стартуе праект "У госці да кніг"