ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
«Асабістая справа» Зінаіды Бандарынай і іншыя матэрыялы да біяграфіі
Увесь дзень – “Маладняк”

Вывучаем спадчыну Скарыны ў музеі

Вывучаем спадчыну Скарыны ў музеі
Іншыя навіны

22 студзеня ў вучняў 4-га класа сярэдняй школы Стэмбрыдж (Stembridge) урок адбываўся не ў прасторы класа, а ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дзеткі вывучалі жыццёвы шлях і дзейнасць беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

У музеі школьнікі атрымалі ўнікальную магчымасць убачыць кнігі Ф. Скарыны, выдадзеныя ў Празе больш за 500 гадоў таму.

Заняткі ўяўлялі займальны расказ з элементамі інтэрактыву пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны і спрыялі ўсведамленню ролі беларускага першадрукара ў развіцці нацыянальнай культуры. Школьнікі самі рабілі даследаванне, якое дазволіла не проста паверыць у навуковы факт, а абапіраючыся на гістарычныя дакументы, самому ўдзельнічаць у навуковым адкрыцці. Для гэтага на занятках выкарыстоўваліся гістарычныя карты і факсімільныя выданні кніг Ф. Скарыны.

Заняткі прадугледжвалі творчыя заданні. Школьнікі складвалі з пазлаў партрэт Францыска Скарыны і тытульны аркуш першай кнігі, а пасля абмяркоўвалі выявы, якія атрымаліся. У завяршэнне заняткаў кожны ўдзельнік надрукаваў на памяць сімвал першай беларускай друкаванай кнігі – Сонца маладзіковае.

Запрашаем школьнікаў на музейныя заняткі ў межах праекта “У госці да кніг”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам