ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дадзім шар зямны дзецям!
Прэзентацыя гістарычнай манаграфіі

Вытокі і вынікі Другой сусветнай вайны: у люстэрку навукі і ідэалогіі

Вытокі і вынікі Другой сусветнай вайны: у люстэрку навукі і ідэалогіі
Іншыя навіны

27 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачала работу міжнародная навуковая канферэнцыя “Вытокі і вынікі Другой сусветнай вайны: у люстэрку навукі і ідэалогіі”, прысвечаная 65-годдзю Перамогі.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Федэральнае агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Россотрудничество), Беларуская асацыяцыя палітычных навук, Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД.

З дакладамі аб праблемах адлюстравання Другой сусветнай вайны ў навуцы і ідэалогіі выступілі вучоныя-гісторыкі, палітолагі і журналісты з Расіі, Украіны і Беларусі.

Першы дзень мерапрыемства завяршыўся абмеркаваннем такіх тэм, як “Пакт «Молатава-Рыбентропа» ў кантэксце змены геапалітычнай карціны свету”, “Руская гісторыя ва ўкраінскіх школьных падручніках”, “Сімвалы і вобразы вайны ва ўяўленнях навучэнцаў Беларусі, Расіі, Украіны”.

Працяг канферэнцыі – 28 мая ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам