ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Шэкспір і сусветная музыка
Культурна-асветніцкі праект “Драма Першай сусветнай”

Выстаўка “Свет дыназаўраў”

Выстаўка “Свет дыназаўраў”
Іншыя навіны

З 25 сакавіка па 27 красавіка ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) арганізавана выстаўка аніматронных (рухомых) мадэляў дыназаўраў.


Выстаўка “Свет дыназаўраў” прапаноўвае наведвальнікам неверагоднае падарожжа ў свет старажытных яшчараў, што жылі на нашай планеце каля 65 мільёнаў гадоў назад. Трыцэратопс, янхуаназаўр, апатазаўр, дылафазаўр, алазаўр, барыёнікс, протацэратопс і многія іншыя сустрэнуць гледачоў ва ўсёй сваёй велічы. Гіганты выдаюць гукі, лыпаюць вачамі, адкрываюць рот, дыхаюць, рухаюць галавой і канечнасцямі.

Сумесна з экспазіцыяй мадэляў дыназаўраў Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапаноўвае да ўвагі гасцей і кніжную выстаўку “Свет дыназаўраў”, якая раскажа пра жыццё, характары і звычкі старажытных гігантаў.

Уваход – цэнтральны.
Рэжым работы выстаўкі:
панядзелак – пятніца: 10.00–21.00;
субота – нядзеля: 10.00–18.00.

Кошт квіткоў:
для дарослых – 50.000 рублёў;
для дзяцей – 25.000 рублёў;
дзецям да 3-х гадоў уваход бясплатны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 266 37 37.

Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

1 Кра 2020

Яго імя згадваецца разам з малодшым братам, класікам Максімам Багдановічам. І ролю старэйшага брата ў станаўленні пісьменніка і грамадзяніна недаацэньваць нельга. Менавіта таму супрацоўнікі музея працягваюць пошукі матэрыялаў, звязаных з В. Багдановічам, даследуюць матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах розных музеяў і архіваў.

Навіны бібліятэк

1 красавіка 1945 года. 39 дзён да Перамогі

1 Кра 2020

Дырэктыва Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб правядзенні наступальнай аперацыі на Берлін. Узяцце крэпасці Глогау. Акружэнне саюзнікамі рурскай групоўкі нямецкіх войскаў. Аднаўленне Мінска. Гастролі Дзяржаўнага літоўскага джаз-аркестра. Канферэнцыя бібліятэкараў Масквы. Газеты: “Звязда” (№ 60, 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 151), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 сакавіка 1945 года. 40 дзён да Перамогі

31 Сак 2020

Указ аб узнагароджанні ордэнам “Перамога”. Наступленне саюзнікаў. Зварот сялян Гродзенскай вобласці. Набор на рабочыя спецыяльнасці. Гастролі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР. Газеты: “Звязда” (№ 59), “Советская Белоруссия” (№ 58), “Гродненская правда” (№ 43).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 Сак 2020

Ці можа дапамагчы рэальны мінулы ці ўяўны літаратурны досвед нам, сучасным, у разуменні і пражыванні новай паляндры – каранавіруса? Так, напрыклад, французы, італьянцы, бельгійцы перачытваюць А. Камю: як толькі абвясцілі пра новы вірус, узняўся продаж эсэ А. Камю "Паляндра". А што могуць пачытаць беларусы?

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111