20 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё XV Сусветнага кангрэса рускай прэсы.
Удзельнікаў форуму ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прывітаў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
У рамках мерапрыемства адкрылася гісторыка-дакументальная выстаўка “Партызанскі рух на Беларусі: па старонках друку 1941–1944” з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі.
Экспазіцыю падрыхтавалі Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі, Сусветная асацыяцыя рускай прэсы, Беларускае тэлеграфнае агенцтва пры садзейнічанні Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь.