ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Музей Алеся Адамовіча з’явіцца ў Бабруйскім раёне
Наша пярвічная арганізацыя БРСМ атрымала ўзнагароду

Выстаўка работ Віктара Чыжыкава

Выстаўка работ Віктара Чыжыкава
Іншыя навіны

10 сакавіка ў бібліятэцы адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі заслужанага мастака РСФСР Віктара Чыжыкава, прымеркаванай да яго 80-годдзя.


На выстаўцы будуць прадстаўлены кніжныя ілюстрацыі да твораў дзіцячай літаратуры вядомага мастака-графіка, карыкатурыста, аўтара знакамітага алімпійскага Мішкі, талісмана XXII Алімпійскіх гульняў 1980 года ў Маскве.

Работы Віктара Чыжыкава атрымалі шырокую вядомасць не толькі ў Расіі, але і далёка за межамі краіны. Выкананыя ў лепшых традыцыях расійскай кніжнай графікі, яны знаходзяцца ў калекцыі Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя А.С. Пушкіна.

Экспазіцыя дае магчымасць сямейнага наведвання. Маляўнічыя ілюстрацыі да кніг такіх знакамітых дзіцячых пісьменнікаў, як Сяргей Міхалкоў, Аляксандр Волкаў, Карней Чукоўскі, Джані Радары, абавязкова выклічуць настальгію ў дарослых чытачоў, запал і весялосць – у маленькіх наведвальнікаў.

Вернісаж пачнецца 16-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).

Выстаўка будзе дэманстравацца да 16 красавіка 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам