ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Літаратурны вечар, прысвечаны юбілею Янкі Маўра
На флірт з публікай не іду

Выстаўка нонфігуратыўнага мастацтва

Выстаўка нонфігуратыўнага мастацтва
Іншыя навіны

15 мая а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай выстаўкі нонфігуратыўнага мастацтва “Іншая рэальнасць”.


Мэтай праекта з’яўляецца выяўленне магчымасцей і сённяшняга стану аднаго з напрамкаў сучаснага выяўленчага мастацтва – абстракцыянізму.

У выстаўцы бяруць удзел мастакі розных пакаленняў з розных рэгіёнаў. У экспазіцыі прадстаўлены творы звыш пяцідзесяці аўтараў. Сярод іх можна назваць імёны Міколы Бушчыка, Сяргея Давідовіча, Уладзіміра Клімушкі, Андрэя Савіча, Фёдара Ястраба, Аляксандра Забаўчыка, Сяргея Лапшы, Віктара Шылко, Ліліі Нішчык, Валянціны Ляховіч, Алеся Фалея, фотамастака Вадзіма Качана і інш.

Удзельнікамі выстаўкі з'яўляюцца і віцебскія мастакі, якія падрыхтавалі каля 30 палотнаў. Традыцыі “віцебскай школы” старанна захоўваюцца сучаснымі майстрамі.

Пошукі ў графічным мастацтве прадстаўлены творамі выпускнікоў і студэнтаў кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

На выстаўцы дэманструюцца творы жывапісу, графікі, акварэлі, керамікі, скульптуры, фота.

У рамках праекта “Іншая рэальнасць” будзе працаваць кніжная выстаўка “За мяжой рэальнага”, якая ўключае выданні, прысвечаныя нонфігуратыўнаму мастацтву і яго заснавальнікам.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам